Гунель Алін
Гунель Алін | |
---|---|
Род дзейнасці | пісьменніца |
Дата нараджэння | 1 чэрвеня 1918 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 студзеня 2007 (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Муж | Ларс Алін |
Дзеці | Per Ahlin[d] |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гунель Марыя Алін, народжаная Хельман (швед. Gunnel Maria Ahlin, 1 чэрвеня 1918 — 7 студзеня 2007, Стакгольм) — шведская пісьменніца.
Біяграфія і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Гунель Хельман нарадзілася ў 1918 годзе ў Орсе. Яе бацькамі былі Юханес Хельман, школьны дырэктар, і Айна Альбін. У 1938 годзе Гунель скончыла школу, а ў 1943 годзе атрымала спецыяльнасць настаўніка. У 1945 годзе яна пазнаёмілася з пісьменнікам Ларсам Алінам і ў наступным годзе выйшла за яго замуж. У 1948 годзе ў іх нарадзіўся сын Пер.
Літаратурны дэбют Гунель Алін адбыўся ў 1960 годзе, калі быў апублікаваны яе першы раман, «Röster en sommar». Дзеянне ў ім адбываецца на Эландзе; галоўныя персанажы — маладыя жанчыны Гудрун і Веліта. Раман, у якім пісьменніца лёгка і ненадакучліва закранае сур’ёзныя тэмы, амаль цалкам напісаны ў дыялагічнай форме.
У 1960-х гадах выйшлі яшчэ тры раманы Гунель Алін. «Här dansar» (1962) па сваёй стылістыцы мае шмат агульных рысаў з яе першай кнігай. У рамане 1964 года, «Puls» — пра дзяўчыну, якая працуе на фабрыцы ў маленькім правінцыйным мястэчку — з’яўляюцца іронія і сатыра. У рамане 1967 года, «Refuge», цэнтральным персанажам ўпершыню становіцца мужчына: французскі акцёр Марсель Клермон, уцякач з нямецкага канцэнтрацыйнага лагера ў Швецыю. Аднак найбольш значным творам пісьменніцы стаў яе раман «Hannibal sonen» (1974): гістарычны раман пра Ганібала. Праз восем гадоў выйшаў працяг, «Hannibal segraren», які Гунель Алін напісала сумесна з мужам (для яго гэтая праца стала першай пасля дваццацігадовага перапынку ў творчасці).
Пасля смерці Ларса Аліна ў 1997 годзе Гунель напісала дзве кнігі пра яго: «Lars Ahlin växer upp» (2001) і «Nu ska vi ta pulsen på världen» (2005). Гунель Алін памерла ў 2007 годзе ў Стакгольме, ва ўзросце 88 гадоў.