Джон Кітс
Джон Кітс | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 31 кастрычніка 1795[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 лютага 1821[1][2][…] (25 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, judge-rapporteur, урач, пісьменнік |
Кірунак | рамантызм |
Мова твораў | англійская |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джон Кітс (англ.: John Keats; 31 кастрычніка 1795, Лондан — 23 лютага 1821, Рым) — вялікі англійскі паэт-рамантык. У шэрагу з Байранам і Шэлі, з’яўляўся адной з ключавых фігур другога пакалення рамантычных паэтаў. Паэзіі Кітса ўласціва пачуццёвая вобразнасць, якая найлепш выявілася ў серыі яго одаў, што застаюцца самымі вядомымі англійскімі паэмамі. Першы біёграф і выдавец Рычард Монктан Мілнз сказаў пра яго жыццё: «Некалькі адданых сяброў, некалькі прыўкрасных вершаў, жарснае каханне і ранняя смерць»[5].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся Джон Кітс у Лондане 31 кастрычніка 1795 года. Быў першым дзіцём Томаса і Фрэнсіс (у дзявоцтве Джэнінгс) Кітсаў. Бацька паэта ўтрымліваў стайню і здаваў коней. У Джона было тры браты — Джордж, Томас і Эдвард (які памёр у маленстве) і сястра Фрэнсіс Мэры.
Нягледзячы на сціплыя даходы сям’і, хлопчыкі атрымалі добрую адукацыю — з 1803 па 1811 гады яны вучыліся ў прыватнай закрытай школе Джона Кларка ў Энфілдзе, дзе Кітс зацікавіўся паэзіяй, — першы яго вядомы верш прысвечаны Эдмунду Спенсеру і называецца «Перайманне Спенсера» (Imitation of Spenser, 1814). У 1804 годзе ў выніку няшчаснага выпадку Томас Кітс памёр, а ў 1810 годзе памерла і маці паэта — ад туберкулёзу. Апекунамі дзяцей былі прызначаныя Джон Наўленд Сэндэл і Рычард Эбі, гандляр гарбатай, які пасля смерці Сэндэла ў 1816 годзе застаўся адзіным апекуном. Невялікія сродкі, якія засталіся пасля смерці бацькі, дазволілі братам скончыць навучанне, а Джону Кітсу — атрымаць медыцынскую адукацыю: з 1811 па 1815 гады ён быў вучнем доктара Хэманда ў Эдмантане, а пасля працягваў вучыцца ў адной з лякарняў Лондана. У ліпені 1816 года ён здаў экзамен, які даваў права займацца медыцынай. Аднак Джон Кітс адмовіўся ад лекарскай кар’еры і вырашыў прысвяціць сябе літаратуры.
Друкаваўся з 1816 года. Першы зборнік — «Вершы» (1817). Унёс у англійскую паэзію рамантызму новыя матывы (суадносіны ісціны і прыгажосці, мастацтва і рэчаіснасці), мастацкія прыёмы (асацыятыўнасць метафорыкі). Паэмы «Сон і паэзія» (1816), «Эндыміён» (1818) — пошук паэтам ідэальнай рэальнасці, гармоніі паэзіі і жыцця.
Натхняўся каханнем да суседкі Фані Брон, якая стала яго нявестай. Вясной 1819 года былі напісаныя самыя знакамітыя яго творы — так званыя «вялікія оды».
Звяртаўся да сюжэтаў літаратуры Адраджэння (паэмы «Пабела, ці Гаршчок з базілікам», «Канун Святой Агнесы»; абедзве 1820). Алегарычная паэма «Гіперыён» (1820) пра барацьбу тытанаў і багоў-алімпійцаў. Пісаў санеты («Конік і цвыркун»), оды («Ода да грэчаскай вазы», «Ода да салаўя»), балады. Аўтар гістарычнай трагедыі «Атон Вялікі» (нап. 1819), драматычнай паэмы «Кароль Стэфан» (1819, не завершана). Палітычныя матывы адчуваюцца ў вершы «Да Касцюшкі».
У канцы 1819 года здароўе Джона Кітса пагаршаецца, а разам з ім і яго матэрыяльны стан. Паэт усё больш залежыць ад сяброў. У лютым 1820 года робіцца зразумела, што ён пакутуе на туберкулёз. Паэт больш нічога не піша, за выключэннем асобных вершаў і лістоў блізкім людзям. У верасні 1820 года ён разам з блізкім сябрам мастаком Джозэфам Сэвернам выпраўляецца ў Італію, дзе памірае ў Рыме 23 лютага 1821 года.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Ізабела, альбо Гаршчок з базілікам (1818)
- Гіперыён, паэма
- Да восені
- Конадзень святой Агнесы
- Ода меланхоліі
- Ода салаўю
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]На яго магіле, згодна з жаданнем паэта, пастаўлены камень, на якім няма імені, затое выяўленая ліра з парванымі струнамі і выбіты надпіс: «У гэтай магіле ляжыць прах маладога англійскага паэта, які на ложку смерці ў горычы сэрца, змучанага злоснай моцай ворагаў, папрасіў выбіць на сваім надмагіллі: Тут ляжыць той, чыё імя напісанае на вадзе». Знакамітай эпітафіяй Джону Кітсу стала элегія Персі Шэлі «Аданаіс», якая апісвае скруху сяброў, што праводзяць паэта ў заўчасную магілу.
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Некаторыя вершы Кітса пераклаў Язэп Семяжон[6][7].
- Выбранае. Пер. з англ. Менск, 2017. Пераклалі Рыгор Барадулін, Лявон Баршчэўскі, Ігар Крэбс, Кацярына Маціеўская, Андрэй Стэфановіч, Ганна Янкута.
- Што сказаў дрозд (верш), Смерць (верш) пер. Андрэй Стэфановіч
- Аркадскіх гор даўно мінулы час (оды) пер. Ганна Янкута
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Hough G. G. John Keats // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б John Keats // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 красавіка 2024.
- ↑ Китс Джон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ prajdzisvet.org
- ↑ Галасы з-за небакраю: step by step(недаступная спасылка). ARCHE Пачатак (3 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2021. Праверана 2 кастрычніка 2020.
- ↑ Асоба Касцюшкі: англійскія паэты VS Пушкін . Новы Час (2 лістапада 2015). Праверана 2 кастрычніка 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Саркісава Н. М. Кітс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джон Кітс
- Джон Кітс на Прайдзісвеце
- Нарадзіліся 31 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1795 годзе
- Нарадзіліся ў Лондане
- Памерлі 23 лютага
- Памерлі ў 1821 годзе
- Памерлі ў Рыме
- Пахаваныя на могілках Тэстача
- Пахаваныя ў Рыме
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты Вялікабрытаніі
- Англамоўныя паэты
- Памерлі ад туберкулёзу
- Пісьменнікі рамантызму
- Пісьменнікі-ўрачы
- Людзі, у гонар якіх названы кратар на Меркурыі
- Паэты XIX стагоддзя