Джулія Робертс
Джулія Робертс | |
---|---|
Julia Roberts | |
Імя пры нараджэнні | Джулі Фіёна Робертс |
Дата нараджэння | 28 кастрычніка 1967[1][2][…] (57 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Walter Grady Roberts[d][4] |
Маці | Бэці Лу Брэдэмас[d] |
Муж | Дэніэл Модэр[d] |
Дзеці | Hazel Patricia Moder[d], Phinnaeus Walter Moder[d] і Генры Дэніэл Модэр[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0000210 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джулія Робертс (англ.: Julia Fiona Roberts; 28 кастрычніка 1967) — амерыканская актрыса і прадзюсар. Стала зоркай Галівуда пасля з’яўлення ў рамантычнай камедыі «Красуня» (1990), якая сабрала каля $464 мільёнаў у сусветным пракаце. Была чатыры разы намінаваная на прэмію «Оскар», выйграўшы адну ўзнагароду як найлепшая выканаўца жаночай ролі за фільм «Эрын Брокавіч» (2000), а таксама тройчы атрымлівала прэмію «Залаты глобус» (з васьмі намінацый).
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Фільмы з яе ўдзелам «Містычная піца» (1988), «У ложку з ворагам» (1991), «Гак» (1991), «Рэзюмэ пеліканаў» (1993), «Вяселле майго найлепшага сябра» (1997), «Тэорыя змовы» (1997), «Нотынг-Хіл» (1999), «Нявеста, якая ўцякла» (1999), «Адзінаццаць людзей Оўшэна» (2001), «Усмешка Моны Лізы» (2003), «Дванаццаць людзей Оўшэна» (2004), «Вайна Чарлі Уілсана» (2007), «Дзень Святога Валентына» (2010), «Еш, маліся, кахай» (2010), «Беласнежка: Помста гномаў» (2012), «Грашовы монстар» (2016) сабралі ў суме звыш $2,7 мільярдаў, што робіць яе адной з самых паспяховых акторак у свеце з пункту гледжання касавых збораў.
З’яўлялася самай высокааплачвальнай актрысай у свеце на працягу 1990-х гадоў і ў першай палове 2000-х. Яе ганарар за фільм «Красуня» ў 1990 годзе склаў $300 тысяч, а ў 2003 годзе яна атрымала беспрэцэдэнтныя $25 мільёнаў за ролю ў фільме «Усмешка Моны Лізы». Па стане на 2007 год яе чыстыя актывы ацэньваліся ў $140 мільёнаў. Уваходзіла ў спіс «50 найпрыгажэйшых людзей у свеце» па версіі часопіса «Піпл» 11 разоў, таксама як і Холі Бэры.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- (2012) «Беласнежка: Помста гномаў» — злая каралева Клементыяна, мачыха Беласнежкі
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Julia Roberts // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Julia Roberts // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119077744 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Pas L. v. Genealogics — 2003.
- ↑ The International Who's Who of Women 2006 — Routledge, 2005. — ISBN 978-1-85743-325-8
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Джулія Робертс у Вікіцытатніку | |
Джулія Робертс на Вікісховішчы |
- Асобы
- Нарадзіліся 28 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1967 годзе
- Нарадзіліся ў акрузе Коб
- Лаўрэаты прэміі «Оскар» за «Найлепшую жаночую ролю»
- Актрысы паводле алфавіта
- Актрысы ЗША
- Прадзюсары паводле алфавіта
- Прадзюсары ЗША
- Карыстальнікі Twitter
- Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
- Лаўрэаты прэміі «Оскар»
- Лаўрэаты прэміі BAFTA
- Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША