Джэром Карле
Джэром Карле | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 чэрвеня 1918[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 чэрвеня 2013[3][4][…] (94 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Isabella Karle[d][10] |
Род дзейнасці | хімік, выкладчык універсітэта, крышталограф |
Навуковая сфера | фізічная хімія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Lawrence O. Brockway[d][11] |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джэром Карле (англ.: Jerome Karle, першапачатковая прозвішча Карфункл, Karfunkle; 19 чэрвеня 1918, Бруклін, Нью-Ёрк — 6 чэрвеня 2013, Энандэйл, Вірджынія) — амерыканскі фізікахімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1985 «за выдатныя дасягненні ў распрацоўцы прамога метаду расшыфроўкі структур», якую ён падзяліў са сваім шматгадовым калегам Хербертам Хаўптманам. Больш за паўстагоддзя разам з жонкай хімікам Ізабелай Карле працаваў у United States Naval Research Laboratory (да 2009), член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1976)[12] і Амерыканскага філасофскага таварыства (1990).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся на Коні-Айлендзе ў Брукліне ў яўрэйскай сям’і[13][14][15]. Бацька, эмігрант з Польшчы Луіс Карфункл, быў мастаком і прадпрымальнікам; маці, Сэйдзі Хелен Кун (родам з Будапешта) — піяністкай і арганісткай (бацькі ажаніліся ў 1911 годзе), і Джэром у дзяцінстве таксама атрымаў сур’ёзную музычную адукацыю[16][17]. Уся яго сям’я на працягу некалькіх пакаленняў была звязана з мастацтвам (дзядзькі — мастак-партрэтыст Іван Рыгоравіч Алінскі, 1878—1962, і скульптар Дэвід Карфункл, 1880—1959)[18][19].
Вучыўся ў сярэдняй школе Аўраама Лінкольна у бруклінскім раёне Коні-Айлэнд, дзе ён жыў да дзевятнаццаці гадоў. У 1937 годзе атрымаў ступень бакалаўра ў Сіці-каледжы пры Нью-Ёркскім універсітэце, дзе таксама пазнаёміўся з Хербертам Хаўптманам, а ў 1938 годзе — ступень магістра па біялогіі ў Гарвардскім універсітэце (з-за квоты на студэнтаў-яўрэяў ня быў прыняты ў Гарвардскую медыцынскую школу)[20]. На працягу двух гадоў працаваў клеркам у Дэпартаменце аховы здароўя Нью-Ёрка, а ў 1943 годзе абараніў дысертацыю па фізічнай хіміі ў Мічыганскім універсітэце (дзе таксама пазнаёміўся з будучай жонкай, яны ажаніліся ў 1942 годзе). У тым жа годзе стаў супрацоўнікам Манхэтэнскага праекта на базе Чыкагскага ўніверсітэта, дзе займаўся даследаваннямі па экстракцыі плутонію з яго аксіду.
У 1946 годзе Карле увайшоў у штат ваенна-марской навукова-даследчай лабараторыі ў Вашынгтоне (ён працаваў там да адначасовага з жонкай выхаду на пенсію ў адзін і той жа дзень у ліпені 2009 года), дзе зноў сустрэўся з Хаўптманам. У 1950-я гады супрацоўнічаў з ім над стварэннем прамога метаду расшыфроўкі трохмерных малекулярных структур з дапамогай рэнтгенаўскай крышталаграфіі. За гэтыя працы ў 1985 годзе быў ганаранваны Нобелеўскай прэміяй па хіміі. У 1981—84 гадах быў прэзідэнтам Міжнароднага саюза крышталёграфаў.
У 1992 годзе падпісаў «Папярэджанне чалавецтву».
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Hillebrand Award Вашынгтонскай секцыі Амерыканскага хімічнага таварыства (1969, сумесна з Ізабелай Карле)
- Нобелеўская прэмія па хіміі (1985)
- Navy Distinguished Civilian Service Award (2009)
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Жонка (з 1942 года) — крышталограф Ізабела Карле (1921—2017), тры дачкі — хімік-арганік Луіс Хэнсан (Louise Isabella Karle Hanson, нар. 1946), крышталограф Джын Мар’яна Карле (Jean Marianne Karle, нар. 1950) і геолаг Мадлен Тоні (Madeleine Diane Tawney, нар. 1955)[21].
Зноскі
- ↑ Jerome Karle // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Jerome Karle // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Week ending Saturday, June 8, 2013
- ↑ http://www.nndb.com/lists/548/000358471/
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #139486038 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ Jerome Karle dies at 94; Nobel winner in chemistry // Los Angeles Times — El Segundo: 2013. — ISSN 0458-3035; 2165-1736
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 28 чэрвеня 2024.
- ↑ http://www.nndb.com/org/290/000161804/
- ↑ а б в NNDB — 2002.
- ↑ NNDB — 2002. Праверана 4 лютага 2021.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ Jerome Karle
- ↑ The City College of New York Архівавана {{{2}}}.
- ↑ The International Who’s Who: 2004
- ↑ Candid Science VI: More Conversations with Famous Scientists (глава 20, стр. 423)
- ↑ Florida Atlantic University Libraries . Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2013. Праверана 15 чэрвеня 2013.
- ↑ The Brooklyn Daily Eagle: Marriage Licenses (November 23, 1911)
- ↑ Автобиография на сайте Нобелевского комитета
- ↑ Иван Григорьевич Олинский
- ↑ Istvan Hargittai, Magdolna Hargittai «Candid Science VI: More Conversations with Famous Scientists» (стр. 426)
- ↑ Интервью с Изабеллой Карле
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 18 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1918 годзе
- Нарадзіліся ў Нью-Ёрку
- Памерлі 6 чэрвеня
- Памерлі ў 2013 годзе
- Памерлі ў акрузе Фэрфакс
- Пахаваныя ў Вірджыніі
- Выкладчыкі Чыкагскага ўніверсітэта
- Дактары філасофіі
- Выпускнікі Гарварда
- Выпускнікі Гарадскога каледжа Нью-Ёрка
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Амерыканскага фізічнага таварыства
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
- Ганаровыя дактары Ягелонскага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 19 чэрвеня
- Ганаровыя дактары
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША
- Фізікахімікі ЗША
- Хімікі ЗША
- Нарадзіліся ў Брукліне
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта