Перайсці да зместу

Дроб

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
8 / 13        лічнік
лічнік назоўнік назоўнік
Два запісы аднаго дробу

Дроблік, прадстаўлены як дзель двух лікаў, пры гэтым дзеліва называецца лічнікам, а дзельнік — назоўнікам. У гэтым сэнсе дробам можа лічыцца любы лік, таму што любы лік можна запісаць як дзель, напрыклад, яго самога і 1. Таму пад дробамі, або дробнымі лікамі часта разумеюць толькі няцэлыя лікі (лікі, што не належаць да мноства цэлых лікаў).

Дроб, запісаны ў выглядзе , дзе a — лічнік, b — назоўнік, называецца звычайным. Любы рацыянальны лік можна прадставіць у выглядзе звычайнага дробу (што вынікае непасрэдна з азначэння рацыянальнага ліку).

На практыцы (асабліва ў фізічных вымярэннях) шырока ўжываюцца дзесятковыя дробы, у якіх назоўнік ёсць ступенню 10. Дзесятковыя дробы значна зручнейшыя пры выкананні арыфметычных дзеянняў, але з іх дапамогаю можна (без хібнасці) прадставіць толькі некаторыя рацыянальныя лікі. Напрыклад, нават такі просты дроб, як , можна прадставіць толькі бясконцым перыядычным дробам 0,3333333333…

Звычайны дроб — дроб, прадстаўлены ў выглядзе , дзе a — лічнік; b — назоўнік дробу.

Непасрэдна з вызначэння рацыянальнага ліка вынікае, што любы рацыянальны лік можна прадставіць звычайным дробам.

Звычайны дроб называюць правільным, калі яго лічнік меншы за назоўнік. Калі ж лічнік роўны або большы за назоўнік, дроб называюць няправільным. Няправільны дроб можна прадставіць цэлым або змешаным лікам. Напрыклад,

З вызначэння дробу і ўласцівасцяў аперацый памнажэння і дзялення вынікае, што

Гэта значыць, што калі лічнік і назоўнік звычайнага дробу маюць агульны дзельнік, то іх можна скараціць на гэты дзельнік, гэта значыць падзяліць на яго і лічнік, і назоўнік, каб атрымаць менш грувасткі запіс дробу. Напрыклад:

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy