Двухдомныя лістасцябловыя расліны. Дзярнінкі дробныя, зялёныя, жоўта-зялёныя або чырванаватыя. Сцябло 0,5—5 см вышынёй, прамастойнае, знізу з рызоідамі. Лісце ад шырокай асновы рэзка шылападобнае і адтапыранае або паступова-звужанае, з шырокай жылкай. Каробачка са спорамі на чырвонай або жоўтай ножцы, няправільная, кароткая, часта з валляком, напр. у Dicranella cerviculata. Вечка канічнае з касой дзюбкай.