Перайсці да зместу
Дэйв Брубек
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дэйв Брубек
англ.: Dave Brubeck
англ.: David W. Brubeck
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 6 снежня 1920(1920-12-06)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 снежня 2012(2012-12-05)[1][2][…] (91 год)
Месца смерці
Краіна
Жонка Iola Brubeck[d]
Дзеці Darius Brubeck[d], Chris Brubeck[d] і Matt Brubeck[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі піяніст, кампазітар, аўтар песень, бэнд-лідар, джазмен, аранжыроўшчык, студыйны музыкант, музыкант
Інструменты фартэпіяна[6], jazz piano[d], клавішныя музычныя інструменты[d] і электронная клавіятура[d][6]
Жанры джаз[9][10][…], West Coast jazz[d][11], cool jazz[d][12][13] і third stream[d][14][15][…]
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
davebrubeck.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Дэйв Брубек (англ.: David Warren Brubeck; 6 снежня 1920, Конкард, штат Каліфорнія — 5 снежня 2012) — піяніст, кампазітар, кіраўнік аркестра.
Першыя ўрокі класічнай музыкі атрымаў у сваёй маці, піяністкі, і ва ўзросце 13 гадоў ужо выступаў прафесійна з мясцовымі джаз-ансамблямі. У 1941—1942 гадах, удасканальваючы сваю музычную падрыхтоўку ў The College of the Pasific (Каліфорнія), ён кіраваў аркестрам з дванаццаці музыкантаў. Курс класічнай кампазіцыі Брубек прайшоў у Mills College пад кіраўніцтвам Дарыюса Міё.
Падчас Другой сусветнай вайны быў накіраваны ў Еўропу — кіраваць ваенным аркестрам (1944). Пасля дэмабілізацыі ў 1946 годзе Д. Брубек аднавіў свае заняткі з Мійё і разам з некалькімі студэнтамі арганізаваў эксперыментальны Jazz Workshop Ensemble, які запісаўся на пласцінку ў 1949 годзе пад назвай Dave Brubeck Octet. Таксама ў 1949 годзе сумесна з Уолам Трэйдэрам (Oal Trader) і Норманам Бейтам (Norman Bate), якога пазней замяніў Рон Гроты (Ron Grotty), ён заснаваў Dave Brubeck Trio. Гэтая група праіснавала да 1951 года, калі ў яе склад быў уключаны Пол Дэсмонд (Paul Desmond). Такім чынам Брубек ператварыў трыа ў свой першы квартэт. «Класічны» квартэт Брубека быў канчаткова сфармаваны пасля таго, як да іх далучыліся Джо Марэла (Joe Morello) у 1956 годзе і Райт Жэнэ (Gene Wrieght) у 1958 годзе. Група праіснавала ў нязменным складзе да 1967 года, калі Дэйв Брубек распусціў яе, засяродзіўшыся выключна на кампазіцыі. Квартэт Брубека быў надзвычай папулярны ў студэнцкім асяроддзі ў 1950-х. Запіс канцэрту ў каледжы Аберлін ў 1953 годзе, прадстаўленая ў альбоме «Джаз у Аберлін», утрымлівае цудоўныя імправізацыі Дэйва Брубека і Пола Дэсмонда.
У 1954 годзе расце папулярнасць Брубека, яго фатаграфія з’явілася на вокладцы часопіса Time, тады ж ён заключыў кантракт з Columbia Records, пакінуўшы Fantasy. На працягу 1950-х і 1960-х гадоў Дэйв Брубек пачаў эксперыментаваць з незвычайнымі для джаза музычнымі памерамі, такімі, як 5/4, 9/8 і 11/4. У 1959 годзе ён запісаў кампазіцыю «Take Five» (у памеры 5/4) — упершыню пласцінка з запісам інструментальнай джазавай п’есы была распрададзеная ў колькасці 1 млн асобнікаў. На гэтай жа пласцінцы была запісаная кампазіцыя самога Брубека — «Blue Rondo a la Turk».
Толькі Макс Коах (Max Koach) пераўзыходзіў Брубэка ў паспяховым спалучэнні незвычайных памераў з традыцыйнымі стылямі джаза. Пачынаючы з 1960 года Брубек, які сам называў сябе «кампазітарам які грае на фартэпіяна», склаў (а некаторыя і запісаў на пласцінкі) некалькі буйнамаштабных твораў, у тым ліку два балета, мюзікл, араторыю, чатыры кантаты, імшу і творы для джазавага ансамбля і аркестра, а таксама вялікая колькасць п’ес для фартэпіяна. У 1970-х гадах ён арганізаваў некалькі новых квартэтаў, у склад якіх уключаў аднаго або некалькіх сваіх сыноў. Выканаўцы на клавішных інструментах Дарыюс (Дэвід) Брубек, трамбаніст і басгітарыст Крыс Брубек і бубнача і перкусіяніста Дэні (Дэніэл) Брубек. Дэйв Брубек выступаў у Ньюпарце (1958, 1972, 1981), Мантэрэі (1962, 1980), Канкордзе (1982) і фестывалях кул-джаза, а таксама выступаў у Белым доме (1964, 1981). У 1990-х і 1960-х гадах[удакладніць] ён шмат разоў перамагаў па выніках апытанняў чытачоў Down Beat, Metronome і іншых часопісаў. У 1976 годзе ён зноў выступаў і выпусціў кружэлку з Дэсмондам, Марэла і Райтам, адзначыўшы такім чынам двадцаціпяцінадовы юбілей квартэта.
У інтэрв’ю з Уладзімірам Познерам для запісу праграмы «Brubeck returns to Moscow» Брубек казаў, што не мае яўрэйскіх каранёў, але адна з яго бабуль была родам з Беларусі. Ён таксама казаў, што яго сям’я была прэсвітэранская, але яго самога не хрысцілі, і ён пазней, калі напісаў месу «To Hope», прыняў каталіцызм.
Зноскі
1. а б Dave Brubeck // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
2. а б Dave Brubeck // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
3. https://archive.org/search.php?query=subject%3A%22Dave+Brubeck%22
4. http://www.npr.org/2012/12/07/131972176/dave-brubeck-on-piano-jazz
5. http://www.nytimes.com/2012/12/06/arts/music/dave-brubeck-jazz-musician-dies-at-91.html?pagewanted=all
6. а б Montreux Jazz Festival Database Праверана 25 верасня 2020.
7. http://www.telegraph.co.uk/news/obituaries/9725214/Dave-Brubeck.html
8. maniadb — 1996.
9. http://su.fi/dave-brubeck-time-out.htm
10. http://www.abc.net.au/am/content/2012/s3648511.htm
11. http://www.nytimes.com/2001/05/13/arts/miles-davis-the-chameleon-of-cool-an-innovator-with-dueling-ambitions.html
12. Discogs — 2000.
13. Discogs — 2000.
14. http://www.music.lt/lt/grupe/Dave-Brubeck/11077/
15. http://www.jwpepper.com/Take-Five/2381705.item
pFad - Phonifier reborn
Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.
Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.
Alternative Proxies:
Alternative Proxy
pFad Proxy
pFad v3 Proxy
pFad v4 Proxy