Елізава
Выгляд
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Е́лізава (руск.: Е́лизово) — горад (з 1975) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Елізаўскага раёна Камчацкага края. Насельніцтва 40,5 тыс. чал. (2005).
Горад размешчаны на рацэ Авача, за 32 км ад Петрапаўлаўска-Камчацкага. Асноўныя галіны эканомікі — сельская гаспадарка, турызм (базы адпачынку, галоўным чынам у раёне р. Паратунка), рыбалоўная і рыбаперапрацоўчая галіны. У горадзе знаходзіцца міжнародны аэрапорт Петрапаўлаўска-Камчацкага. Праз горад праходзіць аўтатраса Петрапаўлаўск-Камчацкі — Усць-Камчацк.