Перайсці да зместу

Залатавочкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Залатавочкі

Залатавочка жамчужная (Chrysopa perla)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chrysopidae Schneider, 1851


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  115081
NCBI  7520
EOL  941
FW  133993

Залатавочкі, флёрніцы (Chrysopidae) — сямейства насякомых атрада сеткакрылых.

Даўжыня 4,5-20 мм. Цела звычайна зялёнага, зеленавата-жоўтага або шэрага колеру. Крылы празрыстыя, светлыя, вясёлкава- або перламутрава-пералівістыя (размах 19—65 мм), з густой сеткай жылак; у спакоі складываюцца стрэшкападобна. Вусікі доўгія, ніткападобныя. Вочы выпуклыя, залацістыя (адсюль назва).

Адрозніваецца больш за 1900 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды і Новай Зеландыі. Трапляюцца на лісці дрэў і кустоў. Многія віды — пастаянныя насельнікі культурных ландшафтаў. На Беларусі найбольш адзначаны залатавочка звычайная (Chrysoperla carnea) і залатавочка жамчужная (Chrysopa perla). У шэрагу краін златавочку Chrysopa carnea разводзяць для падаўлення колькасці шкоднікаў раслін, асабліва ў цяпліцах.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Жывуць адкрыта на расліннасці. Лічынкі і дарослыя — драпежнікі, кормяцца тлямі, шчытоўкамі, вусенямі, кляшчамі, яйцамі насякомых, некаторыя — нектарам і пылком. Асобныя віды носяць на целе шчыток з скурак ахвяр, павуціны або кавалачкаў сухіх лісцяў. Дарослыя златавочкі лётаюць павольна і неахвотна, часцей сядзяць на лісцях дрэў і кустоў або на раслінах у квецені.

Лічынка.

Самкі адкладваюць сцябліністыя яйцы кучкамі на лісце розных раслін. Развіццё з поўным ператварэннем. Лічынкі падоўжаныя, верацёнападобныя, жаўтавата-карычневыя ці светла-шэрыя, з шырокай галавой і доўгімі серпападобна загнутымі сківіцамі, зверху па баках пучкі валаскоў. Зімуюць дарослыя насякомыя.

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy