Злінскі край
Злінскі край | |||||
---|---|---|---|---|---|
чэшск.: Zlinský kraj | |||||
|
|||||
Краіна | Чэхія | ||||
Статус | Край | ||||
Уваходзіць у | |||||
Уключае | 4 раёна | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Злін | ||||
Дата ўтварэння | 12 лістапада 2000[1] | ||||
Афіцыйная мова | чэшская | ||||
Насельніцтва (2011) | 579 944 чалавек | ||||
Шчыльнасць | 146,34 чал./км² | ||||
Плошча | 3 963 км² | ||||
Вышыня над узроўнем мора • Найвышэйшы пункт |
1206 м |
||||
Часавы пояс | CET (UTC+1, улетку UTC+2) | ||||
Код ISO 3166-2 | CZ-ZL | ||||
Код аўтам. нумароў | Z | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Злінскі край (чэшск.: Zlinský kraj) — адміністрацыйная адзінка Чэшскай рэспублікі, размешчаны на паўднёвым усходзе гістарычнай вобласці Маравія.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Рэльеф края пераважна гарысты. Раўнінная мясцовасць цягнецца ўздоўж ракі Моравы і ў раёне Угерске-Градзіштэ. На поўначы края знаходзяцца Мараўскія Бескіды, да поўдня распасціраюцца Белыя Карпаты, якія ўтвараюць натуральную мяжу са Славакіяй. На поўдні размешчаны Усецінскія горы (Vsetínská hornatina) і Візавіцкае ўзвышша (Vizovická vrchovina). У горнай мясцовасці зямля бедная мінераламі і не спрыяльная для сельскай гаспадаркі. Урадлівыя глебы маюцца толькі ў далінах рэк. 49 % зямель выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы. У рэгіёне знаходзіцца некалькі вялікіх ландшафтных запаведнікаў, перш за ўсё Бескіды і Белыя Карпаты, якія знаходзяцца пад аховай ЮНЕСКА. У мэтах развіцця міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы экалогіі створаны еўрарэгіён Белыя Карпаты.
Адміністрацыйны падзел
[правіць | правіць зыходнік]Злінскі край падзяляецца на 4 раёна:
Раён | Плошча, км² |
Насельніцтва,[2] чал. (2011) |
Колькасць населеных пунктаў |
---|---|---|---|
Кромержыж | 796 | 105 569 | 79 |
Угерске-Градзіштэ | 991 | 141 467 | 78 |
Усецін | 1143 | 142 420 | 61 |
Злін | 1034 | 190 488 | 89 |
Буйныя гарады
[правіць | правіць зыходнік]Горад | Насельніцтва (на 31 снежня 2005 года) |
---|---|
Злін | 78 285 |
Кромержыж | 29 024 |
Усецін | 28 261 |
Валашске-Мезіржычы | 27 362 |
Угерске-Градзіштэ | 26 131 |
Отракавіцы | 18 665 |
Угерскі-Брод | 17 399 |
Рожнаў-пад-Радгаштам | 17 129 |
Голешаў | 12 332 |
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Край належыць да рэгіёнаў з неразвітай інфраструктурай, што абумоўлена, перш за ўсё, аддаленасцю ад буйных вытворчасцей і недастатковым развіццём транспартных перавозак. 18 % прамысловых прадпрыемстваў края занята ў апрацоўчай прамысловасці — апрацоўцы гумы і пластмасы (2 %), металаапрацоўцы (27 %), электратэхніцы (14 %), машынабудаванні (3 %) і харчовай прамысловасці (5 %).
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Злінскі край
- Афіцыйны сайт адміністрацыі края