Перайсці да зместу

Каракарум

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каракарум
Пік Лайла
Пік Лайла
Краіны
Даўжыня500 км
Найвышэйшая вяршыняЧагары 
Найвышэйшы пункт8611 м 
Каракарум (Азія)
Каракарум
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каракарум (цюрк. чорныя каменныя горы; кіт.: 喀喇昆仑山脉, урду: سلسلہ کوہ قراقرم) — горная сістэма ў Цэнтральнай Азіі: Індыі (штат Джаму і Кашмір) і Кітаі. Адна з самых высокіх у свеце; найвышэйшы пункт — гара Чагары (8611 м).

Геалогія і рэльеф

[правіць | правіць зыходнік]

Каракарум размешчаны паміж Памірам і Куньлунем на поўначы, Гімалаямі і Гандысышанем на поўдні. Даўжыня каля 800 км. Шырыня ад 150 да 250 км. Сярэдняя вышыня каля 6000 м. Складаецца з некалькіх паралельных хрыбтоў. Сфарміраваны альпійскай складкавасцю. Рэльеф высакагорны, альпійскі, са скалістымі грабянямі, стромкімі схіламі, шматлікімі асыпкамі. Восевая зона складзена з гнейсаў, крышталічных сланцаў, мармуру, гранітаў і інш., паўднёва-ўсходняя частка — з гліністых і вапняковых парод палеазою і мезазою, прарваных інтрузіямі, паўднёва-заходняя частка — з метамарфізаваных вулканагенна-асадкавых утварэнняў. Радовішчы серы, праяўленні берылію, малібдэну, золата і інш. Плошча зледзянення 16,3 тыс. км²; буйныя дэндрытавыя ледавікі — Сіячэн (даўж. 75 км), Балтара, Рымо. Каракарум — водападзел паміж басейнамі рэк Інд і Тарым.

Клімат і расліннасць

[правіць | правіць зыходнік]

Клімат рэзка кантынентальны, суровы. Ападкаў ад 100 да 500 мм за год. На паўночных схілах халодныя пустыні і сухія стэпы, на паўднёвых (пад уздзеяннем мусонаў) — стэпы, лугі. На вышынях 3000 — 3500 м лясы з хвоі, гімалайскага кедра; па далінах рэк — галерэйныя лясы з вярбы і таполі. Найбольш спецыфічныя жывёлы: дзікі, як, антылопа-аронга, антылопа-ада, дзікія аслы, снежны барс і інш.

Да вышыні 4000 м вырошчваюць ячмень, гарох, люцэрну, у ніжняй частцы — вінаграднікі, сады.

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy