Перайсці да зместу

Каралінгскі мінускул

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фрейзінгенскія ўрыўкі са Славеніі — адзін з першых славянскіх пісьмовых помнікаў. Выкананы каралінгскім мінускулам

Каралінгскі мінускул — адзін з тыпаў сярэдневяковага пісьма з выразнымі, свабодна пастаўленымі літарамі лацініцы.

Узнік у выніку эвалюцыі першапачатковага мінускула. Эпітэт «каралінгскі» атрымаў праз сваё шырокае ўкараненне ў эпоху Каралінгскага адраджэння. Перавага каралінгскага мінускула — разборлівасць пры параўнальна невялікіх памерах літар. Яго графіка надзвычай простая — схематычна кожная літара складаецца з круга або яго часткі і кароткіх або доўгіх вертыкалей. Шырыня літары і яе вышыня прыкладна аднолькавыя.

Каралінгскі мінускул быў распрацаваны ў другой палове VIII стагоддзя і ўдасканалены ў IX стагоддзі ў інтэлектуальным цэнтры Каралінгскай імперыі — Абацтве св. Пятра ў Корбі[1]. Са скрыпторыя Корбі каралінгскі мінускул затым распаўсюдзіўся па тэрыторыі ўсёй заходняй Еўропы, дзе яго шырока ўжывалі ў біскупскіх, манастырскіх, а затым і ў гарадскіх канцылярыях — як для кніг, так і для дакументаў. Праз 200 гадоў каралінгскі мінускул быў выцеснены гатычным пісьмом, якое панавала ў еўрапейскай рукапіснай кнізе да вынаходства кнігадрукавання.

У XIV стагоддзі гуманісты, пачынаючы з Петраркі, выявілі працы антычных аўтараў, перапісаныя каралінгскім мінускулам; гэта пісьмо яны прынялі за антычнае і, уражаныя яго прыгажосцю і чытэльнасцю па параўнанні з гатычным, пачалі капіраваць. На яго аснове ўзнік сучасны лацінскі шрыфт.

Зноскі

  1. Karolingische Minuskel muss bereits vor Karl dem Großen entstanden sein. Ruprecht-Karls-Universität Heidelberg, 9. Januar 2013.
  • Bernhard Bischoff: Paläographie des römischen Altertums und des abendländischen Mittelalters (= Grundlagen der Germanistik 24). Berlin, 1979, ISBN 3-503-01282-6.
  • Tino Licht: Die älteste karolingische Minuskel // Mittellateinisches Jahrbuch. Internationale Zeitschrift für Mediävistik und Humanismusforschung 47. Stuttgart, 2012, S. 337—346.
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy