Перайсці да зместу

Кларыён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кларыён
ісп. Clarión
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча19,8 км²
Насельніцтва9 чал.
Шчыльнасць насельніцтва0,45 чал./км²
Размяшчэнне
18°22′ пн. ш. 114°44′ з. д.HGЯO
АрхіпелагРэвілья-Хіхеда
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Кларыён (Мексіка)
Кларыён
Кларыён
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Востраў Кларыён (ісп.: Clarión) — востраў у групе астравоў Рэвілья-Хіхеда. Адміністрацыйна належыць да мексіканскага штата Каліма. Плошча вострава — 19,8 км². На востраве знаходзіцца мексіканскі гарнізон (да 9 чал.).

Востраў Кларыён з’яўляецца так званым «знешнім» у адносінах да іншых астравоў Рэвілья-Хіхеда. Ён знаходзіцца ў 380 км на захад ад Сакора, найбуйнейшага вострава архіпелага. Уваходзіць у часавы пояс UTC-8 (астатнія астравы ў пояс UTC-7). Даўжыня — 8,5 км, найбольшая шырыня — 3,43 км.

Востраў мае вулканічнае паходжанне. Быў створаны вывяржэннем на мяжы з тэктанічным разломам больш за 60 млн гадоў таму. Складаецца пераважна з базальтаў. На Кларыёне тры вяршыні — Монтэ-Галегас (335 м), Монтэ-дэ-ла-Марына (280 м), Піка-дэ-ла-Тыенда (292 м). Берагі стромкія скалістыя, да 183 м. Толькі на поўдні цэнтральнай часткі вылучаецца спадзісты бераг. Тут размешчана невялікая мексіканская ахоўная база (да 9 чал.).

Клімат трапічны засушлівы. На востраве Кларыён 2 возера, у якія сцякае дажджавая вада. У найбольш сухія месяцы яны робяцца часткова саланаватымі, а часам зусім перасыхаюць. Іншых сталых вадацёкаў або крыніц прэснай вады няма.

Флора вострава Кларыён пустынная або паўпустынная. Распаўсюджаныя расліны — апунцыя, кактусы, травяністыя і хмызнякі. Фаўна прадстаўлена птушкамі, у тым ліку эндэмікамі, а таксама 1 відам змей і 1 відам мясцовай ігуаны. Чалавекам былі завезены трусы, свінні і авечкі, якія нанеслі значныя страты мясцовай прыродзе.

Востраў быў адкрыты ў 1542 г. іспанскімі маракамі. Сваю назву атрымаў у XIX ст. у гонар амерыканскага карабля, які наведваў гэтыя воды. У 1868 г. далучаны да Мексікі. З 2008 г. уваходзіць у склад біясфернага запаведніка.

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy