Конкурс песні Еўрабачанне 1977
Конкурс песні Еўрабачанне 1977 | |
---|---|
Дата | |
Фінал | 7 мая 1977 |
Правядзенне | |
Месца правядзення | Кангрэс-цэнтр «Уэмблі», Лондан, Вялікабрытанія |
Тэлеканал гаспадароў | BBC |
Удзельнікі | |
Колькасць краін | 18 |
Вяртанне | Швецыя |
Адмовіліся ад удзелу | Югаславія |
Галасаванне | |
Сістэма галасавання | Кожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў ацэнкамі 1-8, 10, 12 |
Пераможная песня | «L'oiseau et l'enfant» (Францыя) |
Конкурс песні Еўрабачанне | |
◄1976 1978► |
Конкурс песні Еўрабачанне 1977 — 22-і конкурс песні Еўрабачанне. Прайшоў 7 мая 1977 года ў Лондане на сцэне Кангрэс-цэнтра «Уэмблі». Конкурс павінен быў быць праведзены 2 красавіка, але з-за забастоўкі персаналу BBC быў перанесены.
Югаславія выйшла з ліку ўдзельнікаў конкурсу, а Швецыя вярнулася. Было вернута правіла роднай мовы, у адпаведнасці з якім кожны выканаўца павінен быў выконваць песню на адной з моў сваёй краіны. Аднак Бельгіі і Германіі было дазволена выканаць песні на англійскай мове, бо яны ўжо былі адабраны да моманту зменаў у правілах. Швецыі і Нарвегіі не спадабаліся відэасюжэты аб іх выканаўцах, якія ў выніку былі заменены паказам агульнага плана глядзельнай залы. З шматлікімі памылкамі праходзіў і працэс галасавання.
Францыя атрымала перамогу з «L'oiseau et l'enfant», выкананай Мары Мірыям, якая стала зоркай у Францыі. Манака заняло 4-е месца з «Une petite Française», у выкананні Мішэль Тор, якая брала ўдзел у конкурсе ў другі раз.