Контыялахты, таксама Кантыялахці (фінск.: Kontiolahti) — абшчына ў правінцыі Паўночная Карэлія (Фінляндыя). Непадалёк знаходзіцца нацыянальны парк Колі.
За некалькі кіламетраў на поўдзень ад горада размешчаны лыжны стадыён, на якім праводзяцца этапы Кубка свету па біятлоне. На спартыўнай арэне маюцца месцы для 10 тысяч гледачоў. Астуджальныя ўстаноўкі дазваляюць утрымліваць лыжную трасу даўжынёй 1,5 км пачынаючы з кастрычніка, калі яшчэ няма паўнавартаснага снежнага покрыва[3].
Таксама Контыялахты прымаў чэмпіянат свету па біятлоне ў 1999 і 2015 гадах.