Крымская аперацыя (1918)
Крымская аперацыя 1918 года | ||||
---|---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна Савецка-украінская вайна | ||||
| ||||
Дата | 13 — 25 красавіка 1918 | |||
Месца | Крымскі паўвостраў | |||
Вынік |
Звяржэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Таўрыды Узяцце пад кантроль Чарнаморскага флота Аднаўленне Меджліса і Дырэкторыі КНР) |
|||
Праціўнікі | ||||
|
||||
Камандуючыя | ||||
|
||||
Крымская аперацыя 1918 года — аперацыя Крымскай групы войскаў арміі Украінскай Народнай Рэспублікі (УНР) пад камандаваннем П. Ф. Балбачана ў красавіку 1918 года — паход у Крым з мэтай звяржэння Савецкай улады, устанаўлення кантролю над паўвостравам і захопу Чарнаморскага флоту. Аперацыя праводзілася перад ужо ўзгодненым па Брэсцкаму міру ўваходжаннем нямецкіх войскаў у паўночныя часткі Таўрычаскай губерні.
Нягледзячы на частковы поспех аперацыі (разгром Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Таўрыды), яе асноўныя мэты не былі дасягнуты з-за канфлікту з камандаваннем германскіх акупацыйных войскаў, уведзеных на тэрыторыю Украіны па дамове з Украінскай цэнтральнай радай: частка караблёў Чарнаморскага флоту знаходзілася пад украінскімі сцягамі толькі суткі, пасля чаго флот быў часткова захоплены немцамі, часткова затоплены, часткова заведзены камандамі ў Новарасійск, дзе пазней таксама быў затоплены. Узняццем украінскіх сцягоў на караблях расійскага Чарнаморскага флоту яго камандаванне спрабавала выратаваць флот ад перадачы немцам, хоць з самага пачатку было ясна, што гэта не дапаможа: і Цэнтральная рада, і гетман Скарападскі, які яе разагнаў, цалкам залежалі ад германскіх акупацыйных войскаў.
У далейшым, да лістапада 1918 года, калі было падпісана пагадненне паміж гетманам Скарападскім і галоўнакамандуючым Узброенымі сіламі Поўдня Расіі генералам Дзянікіным, Украінская дзяржава ажыццяўляла сухапутную блакаду Крыма, уключаючы забарону на паштовае паведамленне[1].
Зноскі
- ↑ П. Н. Врангель. «Воспоминания». Архив русской революции. Берлин, Гессен, 1923
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Громенко С. В. Г 87 Забута перемога. Кримська операція Петра Болбочана 1918 року / С. В. Громенко. — К.: К.І.С., 2018. — 266 с., іл. ISBN 978-617-684-204-0
- В.Сідак, Т.Осташко, Т.Вронська. Полковник Петро Болбочан: трагедія українського державника: Наукове видання. — К.: Темпора, 2004. — 416 с.: іл. ISBN 966-8201-04-3
- Дорошенко Д. Історія України 1917—1923 рр. В 2-х т. — К.: Темпора, 2002 ISBN 966-95991-5-6
- Гриневич В., Гриневич Л., Якимович Б. Історія українського війська (1917—1995). Упорядник Я. Дашкевич — Львів: Світ, 1996—840 с.
- Журнал «Военная история»: Строительство украинского военно-морского флота в эпоху УНР