Перайсці да зместу

Куш (Біблія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Куш, або Хуш (іўр.: כּוּשׁ, літаральна «цёмны, цемра»[1]) — імя асабістае і назва краіны ў Старым Запавеце Бібліі.

У кнізе Быцця Куш узгадваецца як краіна[2], якую абцякае рака Гіхон, што пачынаецца ў раі, і як асабістае імя сына Хама, унука Ноя[3]. У Псаломе 7 таксама аднойчы названы Куш з Веніямінава пакалення[4]. У Старым Запавеце часцяком сустракаюцца назва краіны Куш або кушытаў.

Паводле кнігі Быцця Куш быў братам Міцраіма, Фута і Ханана, якія адпавядалі Егіпту, Лівіі і вобласці Ханаан. Лічыцца, што імя Куша запазычана ад назвы егіпецкага паўднёвага намесніцтва Куш[5], якое ў 1070 г. да н. э. набыло незалежнасць і нават некаторы час кантралявала сам Егіпет. Езэкііль паведамляе пра Куш як пра мяжу Егіпта[6]. У Старым Запавеце кушыты звычайна апісваюцца як людзі з адметнай скурай. Напрыклад, Ерамія задаецца пытаннем, ці можа кушыт «перамяніць скуру сваю»[7]. Майсей, які пачаў сваю прароцкую дзейнасць у Егіпце, меў жонку-кушытку[8].

У перакладзе Септуагінты словы іўр.: כּוּשׁ, כושים былі зменены на грэч. Aethiopia, αιθιοπείς. Такім чынам, краіна Куш (акрамя ўзгадкі ў кнізе Быцця) пачала атаесамляцца з Эфіопіяй, а кушыты з эфіопамі. Такое атаясненне захавалася ў многіх пазнейшых перакладах на еўрапейскія мовы, у тым ліку ў рускім «сінадальным» перакладзе 1876 г. і беларускім Беларускага Біблейскага таварыства (выданне 2012 г.). У Эфіопіі гэта стала часткай мясцовай рэлігійнай міфалогіі[9].

У навуцы і тэалогіі рабіліся спробы адасаблення краіны Куш, узгаданай у кнізе Быцця, ад пазнейшых яе узгадак. Франц Дэліч і Роберт Кольдэвей лічылі, што Куш, які абцякае рака Гіхон, можа быць Вавілонам[10]. Джордж Роўлінсан атаесамляў Куш з Хузестанам[11].

Зноскі

  1. The name Cush in the Bible
  2. Быццё, 2:13(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2015. Праверана 19 жніўня 2018.
  3. Быццё, 10:6(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2014. Праверана 19 жніўня 2018.
  4. Псалтыр, 7:1(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2014. Праверана 19 жніўня 2018.
  5. Гл.: David M. Goldenberg, The Curse of Ham: Race and Slavery in Early Judaism, Christianity, and Islam, 2009. P. 18
  6. Езэкііль, 29:10(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2014. Праверана 19 жніўня 2018.
  7. Ерамія, 13:23(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2018. Праверана 19 жніўня 2018.
  8. Лік, 12:1(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2014. Праверана 19 жніўня 2018.
  9. Peter Unseth, Hebrew Kush: Sudan, Ethiopia, or Where?
  10. Bible Map: Cush - Bible Atlas
  11. King James Bible Dictionary - Reference List - Cush
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy