Перайсці да зместу

Лаамедонт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Лаамедонт (стар.-грэч.: Λᾱομέδων) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] цар горада Троі[2]. Сын Іла і Эўрыдзікі (або Іла і Леўкіпы[3]). Жонка Стрымо; або Плакія; або Леўкіпа; а таксама німфа Каліба. Дзеці Тыфон, Ламп, Клітый, Гікетаон, Падарк (Прыям)[4], Гесіёна, Кіла і Астыёха[5].

Паводле Лесха, з'яўляецца таксама бацькам Ганімеда, за выкраданне якога атрымаў выкуп ад Зеўса[6] у відзе цудоўных коней.

Па волі Зеўса ў яго ў рабстве апынуліся Пасейдон і Апалон, пакараныя за падтрымку бунту Геры. Пасейдон пабудаваў сцяну вакол Троі, а Апалон пасвіў царскіх авечак (або Пасейдон і Апалон разам пабудавалі сцены Троі), ён абяцаў прынесці ім у ахвяру ўсю скаціну, якая ўрадзіўся за год (або прыплод жарабіц), але не стрымаў абяцання. Апалон запатрабаваў прыносіць у ахвяру дзяўчын, а Пасейдон наслаў на горад пачвару, якая пажырала людзей. Для збавення горада ад насланняў яму ў ахвяру павінна была быць прынесена дачка Лаамедонта Гесіёна. Але яе выратаваў Геракл, забіўшы пачвару.

Лаамедонт ашукаў Геракла, адмовіўшыся заплаціць яму за выратаванне дачкі (ён абяцаў яму Гесіёну і коней[7]; па Гамеру, толькі коней[8]). У адплату Геракл захапіў Трою, забіўшы Лаамедонта і ўсіх яго сыноў з лука, пашкадаваўшы толькі Падарка (Прыяма)[9]. Паводле Дыядора, Геракл прыбыў пад Трою з 18 караблямі (паводле Гамера, з 6)[10].

Паводле Псеўда-Апаладора, Прыям быў малодшым сынам Лаамедонта. Аднак у III песне «Іліяды» персанажы з тымі ж імёнамі: Ламп, Клітый, Гікетаон — выступаюць як сучаснікі Прыяма, такім чынам, Прыям апыняецца старэйшым сынам.

Паводле вытлумачэння, Лаамедонт выкраў грошы з храма Апалона і Пасейдона і выкарыстаў іх на ўзвядзенне сцяны[11].

Зноскі

  1. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.37-38, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.2. С.239
  2. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка II 5, 9 далей
  3. Гігін. Міфы 250
  4. Гамер. Іліяда XX 237—238
  5. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 10, 3
  6. Лесх. Малая Іліяда, фр.29 Бернабэ
  7. Гігін. Міфы 89
  8. Гамер. Іліяда V 640
  9. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка II 6, 4; Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка IV 32, 4; Гігін. Міфы 31
  10. Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка IV 32, 2
  11. Ватыканскі ананім. Пра неверагодны 4
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy