Перайсці да зместу

Леў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леў

Самец льва ў Луісвілскім заапарку
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Panthera leo Linnaeus, 1758

Падвіды
Гл. тэкст
Арэал
выява
     Мяркуемы арэал у Сярэднявечча      Сучасны арэал
Ахоўны статус
Знаходзяцца ва ўразлівым становішчы
Уразлівыя
IUCN 3.1 Vulnerable : / 15951

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  183803
NCBI  9689
EOL  328672
FW  49734

Леў (Panthera leo) — від жывёл класа млекакормячых атрада драпежных сямейства каціных.

Дарослыя самцы адрозніваюцца вялікай грывай і важаць 150—200 кг, часам да 240 кг, пры даўжыні цела без хваста 1,6—2,2 м, хвост — 90—110 см, вышыня ў холцы 90—110 см. Маса самак 90—150 кг, у асобных выпадках до 160 кг.

Ільвы жывуць у сямейных групах, так званых прайдах. Прайд складаецца з аднаго самца, некалькіх дарослых самак і ільвянят абодвух палоў. Самкі займаюцца паляваннем для прайда, а самец — аховай тэрыторыі. Маладыя самцы выганяюцца з прайда, нярэдка аб'ядноўваюцца з іншымі самцамі-адзіночкамі для супольнага палявання.

Ільвіца

Ільвы жывуць у стэпах і саванах, палююць на жывёл сярэдняга памеру, у першую чаргу, на капытных. Яны падкрадваюцца да ахвяры на невялікую адлегласць, пасля чаго імкліва кідаюцца на яе.

Існуе больш за дзесятак падвідаў ільвоў, якія адрозніваюцца паводле памераў, формы грывы і інш. Усе падвіды, акрамя аднаго, жывуць у Афрыцы на поўдзень ад Сахары.

Індыйскі (азіяцкі) падвід ільва мае менш густую грыву, як бы прылізаную, больш прыземістае цела, што стварае ўражанне аб яго меншых памерах у параўнанні з афрыканскім.

Самец ільва

У гістарычны час ільвы жылі як на крайнім поўдні Афрыкі, гэтак і па ўсёй поўначы кантынента, а таксама па ўсёй Пярэдняй Азіі, даходзячы да Індыі, дзе займалі паўпустынныя раўніны ў паўночнай частцы краіны, і Балканскага паўвострава ў Еўропе. На еўрапейскім кантыненце ільвы былі вынішчаны да 100 н. э., а ў іншых частках былога арэалу — да канца ХІХ ст. У Іране некалькі ільвоў захавалася да 1942; у Індыі іх колькасць скарацілася прыкладна да 25, і засталіся яны там толькі ў Гірскім лесе, аднак былі ўзяты пад ахову, і з 1940-х гг. іх папуляция істотна павялічылася.

Ільва называюць «Царом звяроў». Традыцыйны сімвал магутнасці, які ўвасабляе сілу сонца і агню. У геральдыцы леў сімволізуе каралеўскую годнасць і высакароднасць.

Выявы ільва змешчана на многіх гербах, у тым ліку — трох гарадоў Беларусі: Ліды, Слоніма і Гарадка.

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy