Лявон Тарасевіч
Лявон Тарасевіч | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 14 сакавіка 1957 (67 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Паходжанне | беларус |
Грамадзянства | Польшча |
Род дзейнасці | мастак, рысавальнік, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Вучоба | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лявон (Лёнік) Тарасевіч (польск.: Leon Tarasewicz; нарадзіўся 14 сакавіка 1957, вёска Валілы, Беластоцкі павет, Падляскае ваяводства, Польшча) — польскі мастак беларускага паходжання, прафесар пластычных мастацтваў (2011)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Пластычны ліцэй у Супраслі, а ў 1984 годзе аддзяленне жывапісу ў Акадэміі мастацтваў у Варшаве. Дыпломную працу выканаў пад кіраўніцтвам Тадэвуша Дамініка.
З 1996 года вядзе ў Акадэміі заняткі па жывапісе. Падкрэслівае сваё беларускае паходжанне і бярэ актыўны ўдзел у жыцці беларускай дыяспары ў Польшчы. Адзін з заснавальнікаў штогадовага беларускага фестывалю «Басовішча». Супрацоўнічае з Варшаўскай галерэяй Фоксаль, Пазнаньскай галерэяй Эго, а таксама з Любельскай галерэяй Белая. Неаднаразова ўдзельнічаў у мастацкіх выставах у Беларусі (IN-FORMATION 95 і іншыя).
З’яўляецца таксама знаным аматарам птушак. Гадуе дэкаратыўных курэй (з’яўляецца суаўтарам кніжкі пра іх), галубоў і фазанаў.
Даводзіцца родным дзядзькам па кудзелі польскаму пісьменніку Ігнату Карповічу[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Атрымаў пашпарт газеты «Polityka» ў 2000, узнагароду імя Яна Цыбіса (таксама ў 2000) і ўзнагароду Фундацыі Зоф’і і Ежага Навасельскіх.
У 2007 годзе Тарасевіч атрымаў Вялікую ўзнагароду Фонда культуры за 2006 год «за істотны ўнёсак у класічны жывапіс і мастацтва ўвогуле» (польск.: za konsekwentne rzucanie wyzwania zarówno tradycyjnemu rozumieniu malarstwa, jak i wszelkim konwencjom rozumienia sztuki).
17 студзеня 2011 года «за выбітны ўнёсак у нацыянальную культуру Польшчы, за дасягненні ў галіне мастацкай творчасці і выкладчыцкай дзейнасці» атрымаў Крыж кавалерскі ордэна Адраджэння Польшчы[3] (у частцы беларускамоўных крыніцаў назва перакладзена як «Рыцарскі Крыж ордэна Адраджэння Польшчы»[4]).
У апублікаваным рэйтынгу 2008 года найдаражэйшых польскіх мастакоў на аўкцыёнах у Польшчы Тарасевіч займаў 10 пазіцыю: за яго карціну, створаную ў 1985 годзе, калекцыянер заплаціў 150 000 злотых[5] (каля 45 000 еўра). Карціна не мае назвы і была створаная пад уражаннем камяністага марскога ўзбярэжжа ў шведскім мястэчку Варненас, куды Тарасевіч быў запрошаны на пленэр улетку 1985 года. У спісе найдаражэйшых польскіх мастакоў на замежных аўкцыёнах Тарасевіч таксама займае 10 месца з 44 100 долараў ЗША за яго карціну алеем, створаную ў 1991 годзе[6].
У 2017 стаў лаўрэатам прэміі імя Ежы Гедройця (заснаванай рэдакцыяй газеты «Rzeczpospolita») «за нястомную працу на агульнае дабро, за культываванне памяці пра гісторыю Вялікага Княства Літоўскага, вялікі ўклад у прасоўванне Польшчы ў свеце як дзяржавы многіх народаў, культур і рэлігій»[7].
8 лютага 2018 года Лявон Тарасевіч атрымаў у Варшаве прэстыжную польскую прэмію імя Аляксандра Гейштара . Паводле прэідэнта Польшчы Анджэя Дуды, мастак быў узнагароджаны за «адчуванне кантэксту часу і месца ў спалучэнні са сцверджаннем беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці»[8].
22 чэрвеня 2022 года Лявон Тарасевіч атрымаў ганаровае званне доктара honoris causa Беластоцкага ўніверсітэта[9].
Зноскі
- ↑ Prezydent wręczył nominacje profesorskie (польск.)(недаступная спасылка). prezydent.pl (2 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2012. Праверана 18 кастрычніка 2011.
- ↑ Суседзі палявалі на суседзяў. Выходзіць вусьцішная кніга пра падзеі на Беласточчыне падчас Другой усясьветнай вайны // svaboda.org
- ↑ Prezydent odznaczył ludzi kultury (польск.)(недаступная спасылка). prezydent.pl (20 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2014. Праверана 18 кастрычніка 2011.
- ↑ Беларускі мастак атрымаў Рыцарскі Крыж ордэна Адраджэння Польшчы . Актуаліі. Budzma.org (20 студзеня 2011).
- ↑ DA Rempex, Warszawa — aukcja sztuki współczesnej // Sztuka.pl (польск.)
- ↑ Wystawa prac Leona Tarasewicza // Kultura, Wirtualna Polska (польск.)
- ↑ Poznaliśmy laureatów Nagrody im. Jerzego Giedroycia rp.pl (польск.)
- ↑ dzieje.pl, svaboda.org
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2022. Праверана 17 жніўня 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Трыгубовіч В. А. Тарасе́віч Лявон // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 437. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Лявон Тарасевіч у Вікіцытатніку | |
Лявон Тарасевіч на Вікісховішчы |
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 14 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1957 годзе
- Нарадзіліся ў Беластоцкім павеце
- Выкладчыкі Акадэміі прыгожых мастацтваў у Варшаве
- Выпускнікі Акадэміі прыгожых мастацтваў у Варшаве
- Кавалеры ордэна Адраджэння Польшчы
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Польшчы
- Ганаровыя дактары ўніверсітэтаў Польшчы