Перайсці да зместу

Лібацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бочачкі з сакэ ў Святыні Іцукусіма  (руск.)

Лібацыя (паліванне) з'яўляецца часткай рэлігійнага рытуалу ахвярапрынашэння. Лібацыя з'яўляецца «бяскроўным» ахвярапрынашэннем (гэта значыць ахвяруюцца віно, мёд, вада і інш.) і характэрная амаль для ўсіх старажытных рэлігій.

Існуюць сведчанні аб старажытных паліваннях у Месапатаміі, Егіпце, на Крыце і ў Індыі. У Бібліі лібацыя згадваецца ў кнігах Быцця (Якаў у Вефілі  (руск.) прыносіць у ахвяру алей), Лічбаў (паліванне рэгламентуецца з іншымі ахвярапрынашэннямі), 2-м пасланні да Цімафея (ἐγὼ γὰρ ἤδη σπένδομαι, у славянскім перакладзе: «Азъ же убо жренъ бываю»). У Старажытнай Грэцыі і Старажытным Рыме лібацыі ўжываліся вельмі шырока, не толькі падчас ўрачыстых рытуалаў, але і на пірах і сімпосіях  (руск.). Герон Александрыйскі нават апісаў канструкцыю асаблівага аўтамата для паліванняў. У Азіі такога роду ахвяры распаўсюджаныя ў шаманізме, будызме і сінтаізме, у Амерыцы — у індзейскіх рэлігіях. Яны характэрныя і для перажыткаў культу продкаў у сучаснай Расіі, напрыклад, для старавераў.

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy