Перайсці да зместу

Літоўская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гістарычная дзяржава
Літоўская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
Lietuvos Tarybų Socialistinė Respublika
Литовская Советская Социалистическая Республика
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Дэвіз: ««Visų šalių proletarai, vienykitės!»
(Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!)»
Гімн: Гімн Літоўскай ССР
< 
 >
1940 — 1990

Сталіца Вільнюс
Мова(ы) Літоўская, руская
Афіцыйная мова літоўская мова і руская
Грашовая адзінка Савецкі рубель
Плошча 65,2 тыс. км²
Насельніцтва 3.689.779 (1989)
Форма кіравання Савецкая сацыялістычная рэспубліка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Літоўская Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка, Літоўская ССР — адна з рэспублік Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Створана ў 1940 годзе. Сталіца — Вільнюс.

Гісторыя

Пасля падпісання 28 верасня 1939 года германа-савецкага дагавора аб дружбе СССР аказаў ціск на Літву з мэтай прымусіць яе падпісаць савецка-літоўскі дагавор аб узаемнай дапамозе. Паводле гэтай дамовы Літва атрымала каля 6880 квадратных кіламетраў тэрыторыі Віленскага края (у тым ліку Вільню) у абмен на пяць савецкіх ваенных баз на тэрыторыі Літвы.

1415 ліпеня 1940 года праведзены выбары ў Народны Сейм (з адзіным спісам блока «Саюз працоўнага народа Літвы»), які 21 ліпеня абвясціў утварэнне Літоўскай ССР і пастанавіў прасіць Вярхоўны Савет СССР прыняць ЛітССР ў склад СССР. 3 жніўня 1940 года Вярхоўны Савет СССР задаволіў гэтую просьбу. 12 кастрычніка 1940 года ў Гродне адбыліся перамовы дэлегацый ЛітССР і БССР ў Гродне, пасля якіх ад БССР былі адарваныя і передадзеныя ў склад ЛітССР гарады Друскенікі і Свянцяны, а таксама чыгуначная станцыя Гадуцішкі з навакольнымі вёскамі.

11 сакавіка 1990 года Вярхоўны Савет Літоўскай ССР прыняў дэкларацыю аб аднаўленні незалежнасці Літвы і ў сувязі з гэтым змяніў назву ЛітССР на «Літоўская Рэспубліка». 6 верасня 1991 года незалежнасць Літвы прызнаў Дзяржаўны Савет СССР.

Насельніцтва

У 1975 годзе колькасць насельніцтва дасягнула 3290 тыс. чал.; на 1 студзеня 1976 — 3315 тыс. чал., па апошнім усесаюзным перапісе насельніцтва 3689779 (1989).

Паводле перапісу 1970 года 80,1% складалі літоўцы (2507 тыс.), 8,6% — рускія (268 тыс.), 7,7% — палякі (240 тыс.), 1,5% — беларусы (45 тыс.), 0,8% — украінцы; пражывалі таксама латышы, татары, яўрэі і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей.

Правядзенне калектывізацыі і індустрыялізацыі змяніла суадносіны гарадскога і сельскага насельніцтва: у 1959 годзе доля сельскага насельніцтва складала 61,4%, у 1970 — 49,8%. У пачатку 1974 года ў гарадах пражывала на 329 тыс. чалавек больш, чым у сельскай мясцовасці. Жанчыны складалі 53%, мужчыны — 47% насельніцтва.

Спасылкі

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy