Перайсці да зместу

Магістраль М9

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
М9
Схема магістралі М9

Мінская кальцавая аўтамабільная дарога (МКАД, магістраль М9) — кальцавая аўтамабільная дарога ў Мінску, праходзіць прыблізна па адміністрацыйнай мяжы горада. Дарога мае па тры паласы руху у кожным кірунку. Працягласць трасы складае 56,2 кіламетраў. Абмежаванне хуткасці на дарозе складае 90 км/г. Праектная хуткасць на дарозе — 120 км/г.

Адметнасці і факты аб дарозе

[правіць | правіць зыходнік]

Мікрараёны Уручча і Шабаны выходзяць за межы МКАД. Таксама за межамі дарогі ў 2003 годзе з'явілася метрадэпо, якое абслугоўвае рухомы састаў другой лініі Мінскага метрапалітэна. У 2009 годзе за межы кальцавой дарогі выйшаў метрапалітэн у напрамку мікрараёна Уручча.

Абрэвіятура «МКАД» супадае з аналагічнымі літарамі для Маскоўскай кальцавой аўтадарогі.

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy