Маргарыта Віктараўна Александровіч
Выгляд
Маргарыта Віктараўна Александровіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 лістапада 1978 (45 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | спявачка |
Тэатр | |
Узнагароды |
Маргарыта Віктараўна Александровіч (нар. 25 лістапада 1978, Мінск, Беларусь) — салістка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра. Народная артыстка Беларусі (2022).
Жыццё і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум. У 1999 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па спецыяльнасці «спеў», потым працягнула навучанне ў магістратуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і атрымала акадэмічную ступень магістра мастацтваў.
У трупе Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра з 1999 года, працуе вядучым майстрам сцэны. Творчую дзейнасць у тэатры сумяшчае з педагагічнай працай на кафедры музычна-педагагічнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.
Рэпертуар
[правіць | правіць зыходнік]- Разалінда («Навагодняе кабарэ»)
- Лена Паўлава («Нябесны ціхаход» М. Самойлава)
- Зоя Манроз («Рускі фантом» І. Левіна)
- Дон Жуан («Дон Жуан у Севіллі» М. Самойлава)
- Адэта Дарымонд («Баядэра» І. Кальмана)
- Фартуна («Арфей і Эўрыдыка» А. Журбіна)
- Сільва, Стасі («Каралёва чардаша» І. Кальмана)
- Леанора («Даратэя» Ц. Хрэннікава)
- Ніна Бірузова («Севастопальскі вальс» К. Лістова)
- Тэадора Вердзье («Прынцэса цырка» І. Кальмана)
- Аніна («Ноч у Венецыі» І. Штрауса)
- Ліза («Марыца» І. Кальмана)
- Адэль («Кажан» І. Штрауса)
- Валянціна, Гана Главары («Вясёлая ўдава» Ф. Легара)
- Дзяўчына-паштальён («Шлягеры неапалітанскага квартала»)
- Марыца («Марыца» І. Кальмана)
- Гаспадыня («Звычайнае дзіва» Г. Гладкова)
- Імператрыца Кацярына Вялікая («Блакітная камея» К. Брэйтбурга)
- Кукуева Мар’яна Юр’еўна («Жаніхі» І. Дунаеўскага)
- Гюльчохра («Вясельны кірмаш (Аршынаў малы алан)» У. Гаджыбекава)
- Людміла («Вяселле ў стылі рэтра» А. Журбіна)
- Марына Леанідаўна Паніна («Сапраўдная гісторыя паручніка Ржэўскага» У. Баскіна)
- Герцагіня Мальбара («Шклянка вады» У. Кандрусевіча)
- Тэадора Палінская («Містар Ікс» І. Кальмана)
- Анжэль Дзідзье («Таемны шлюб (Граф Люксембург)» Ф. Легара)
- Сільва («Сільва» І. Кальмана)
- Кэці Гарысан («Мая жонка — ілгунка» В. Ілліна, У. Лукашова)
- Наста («Бабін бунт» Е. Пцічкіна)
- Разалінда («Кажан» І. Штрауса)
- Соф’я («Вяселле ў Малінаўцы» Б. Аляксандрава)
- Васіліса («Соф’я Гальшанская» У. Кандрусевіча)
- Цэйтл («Шалёным алейхем! Свет вам, людзі!» А. Хадоска)
- Мадлен Чыба ("Баль у «Савоі» П. Абрахама)
- Мэры Попінс («Мэры Попінс» М. Дунаеўскага)
- Каралёва Ірландыі («Трыстан і Ізольда» А. Сімана)
- Гана Верхаводы («Вясёлая ўдава» Ф. Легара)
- Мадлена Фарэст’е («О, любы сябар!» В. Лебедзева)
- Эльза Вірт; Эдзіт Флавон («Кароль вальса», І. Штрауса)
- Джульета («Рамэа vs. Джульета. Праз XX гадоў» А. Укупніка)
- Каралева Ганна («Тры мушкецёры» М. Дунаеўскага)
- Ганна Пэйпер; Мадмуазэль Одры («Народзіны зорак»)
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Лаўрэат I Міжнароднага фэсту духоўнай музыкі «Магутны Божа» ў намінацыі «вакал» (1998);
- Нацыянальная прэмія ў галіне тэатральнага мастацтва імя Л. П. Александроўскай (2005);
- Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2007);
- Медаль Францыска Скарыны (2009);
- Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2010);
- Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2014);
- Ганаровае званне «Жанчына года 2015» у намінацыі «За ўклад у развіццё духоўнасці і культуры» (2016);
- Ганаровая грамата Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў (2018);
- Нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2020);
- Народная артыстка Беларусі (2022)[1].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- АЛЕКСАНДРОВИЧ Маргарита Викторовна на сайте Белорусского государственного музыкального театра
- Александрович Маргарита Викторовна на сайте Белорусского государственного педагогического университета им. М. Танка
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 25 лістапада
- Нарадзіліся ў 1978 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага каледжа
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Постаці Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра
- Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Народныя артысты Беларусі
- Заслужаныя артысты Беларусі
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Спевакі і спявачкі Беларусі