Марыбэль Верду
Марыбэль Верду | |
---|---|
ісп.: María Isabel Verdú Rollán | |
Дата нараджэння | 2 кастрычніка 1970[1] (54 гады) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Прафесія | актрыса, кінаактрыса, мадэль |
Прэміі |
Time Machine Award[d] (2019) |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0893941 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мары́я Ізабэ́ль Верду́ Ралья́н (ісп.: María Isabel Verdú Rollán; нар. 2 кастрычніка 1970, Мадрыд, Іспанія) — іспанская актрыса. Двухразовая лаўрэатка прэміі «Гоя» за найлепшую жаночую ролю . Найбольш вядомая па ролях у фільмах «І тваю маму таксама » (2001) Альфонса Куарона і «Лабірынт фаўна» (2006) Гільерма дэль Тора.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Акцёрскую кар’еру пачала ў 13 гадоў са здымак у рэкламе і тэлесерыялах. У 2007 годзе была запрошана ў Амерыканскую акадэмію кінематаграфічных мастацтваў і навук . У 2008 годзе атрымала прэмію «Гоя» за найлепшую жаночую ролю ў фільме Грасіі Керэхеты «Сем більярдных сталоў ». У 2009 годзе была ўзнагароджана нацыянальнай прэміяй кінематаграфістаў Іспаніі[2]. У 2012 годзе атрымала прэмію «Гоя» за найлепшую жаночую ролю ў фільме «Беласнежка » Пабла Бергера .
З 1999 года замужам за Педра Лараньягай, сынам акцёра Карласа Лараньягі .
Выбраная фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- «І тваю маму таксама » (2001)
- «Лабірынт фаўна» (2006)
- «Сем більярдных сталоў » (2007)
- «Беласнежка » (2012)
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 жніўня 2015.
- ↑ Maribel Verdú, Premio Nacional de Cinematografía 2009 (ісп.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Марыбэль Верду на сайце «Internet Movie Database»