Перайсці да зместу

Маскаль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Дзякуй Табе, Божа, што я не маскаль.»

Маскаль (польск.: Moskal, укр.: москаль, руск.: москаль) – назва расіянаў у мове і культуры беларусаў, палякаў і украінцаў, што паходзіць ад іх агульнай культурнай традыцыі і гісторыі ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай.

Гісторыя тэрміна

[правіць | правіць зыходнік]

Назва “маскаль” паходзіць з старажытных часоў і першапачаткова яна выкарыстоўвалася ў Вялікім Княстве Літоўскім і Польшчы для азначэння маскоўскага (суч. расійскага) служылага люду, ваенных і ўжывалася разам са словамі “маскавіт”, “маскалік”, “маскоўскія людзі”, “масковец” і г. д. Слова “маскаль” часта сустракаецца ў летапісах, разам са словамі “масковіт”, “маскалік”, “маскоўскія людзі”, напрыклад: “егожъ был обжаловал москал о бой і зраненье сваё” (1582), ці вось гэткі: “Онъ давно зъ жонкою моею знявшісь, такій учынокъ не пооднокротъ чынілъ і цужоложылгъ, бо москалікъ хлопецъ его не зараз іхъ сходілъ” (1617) [1]. Вобраз маскаля захаваўся і ў вуснай народнай творчасці. У батлейцы маскаль размаўляў на рускай мове, паводзіў сабе нахабна, груба, часам бязлітасна. Знешні яго выгляд меў праявы нечага “нячыстыга”, чужога для тутэйшага насельніцтва. З часам, вобраз маскаля стаў з'яўляцца і ва ўсіх вобразах беларускага фальклору: песнях, загадках, прыказках і анекдотах. У песнях адзначалася што “маскаль ваяваў на нашу старонку, паланіў нашую дзяўчононьку...” Тут быў накладзены новы вобраз на стары сюжэт, месца якога, раней займаў татарын[крыніца?]. З фальклору зафіксавана таксама: “Ой калі б маскалі прыйшлі… [2] З тых часоў, слова маскаль пачынае прымаць у народа негатыўную афарбоўку. Захавалася спадчына ўжывання слова “маскаль” і ад рыцарскага саслоў'я Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Напрыклад, беларускі паэт Андрэй Рымша ў “Дзесяцігадовай аповесці ваенных спраў князя Кшыштафа Радзівіла” выдадзенай ім у 1585 годзе ў Вільні па-польску, апавядаюцца ваенныя падзеі 1580 г. супраць Расіі:

"Дым ужо за агнішчам ўгору слупом нясецца
Кроў ужо маскавітаў струмянём ліецца...

Секлі баярскія ілбы, секлі і білі многа
Там жа вязалі у палон маскаля ліхога...

Гетман зноў загадаў трубіць, коней зноў асядлаці
Прагне ў сечы лютай зноў маскоўца спаткаці.
(Урыўкі з паэмы)

З часоў нацыянальна-вызваленчага паўстання Тадэвуша Касцюшкі, да нас дайшла песня салдат, у якой гэтаксама ўжываецца назва “маскаль”:

Тадэвуш Касцюшка і касінёры, (карціна Бітва пад Рацлавіцамі Яна Матэйкі)

"Помнім добра, што рабілі,
Як нас дзёрлі, як нас білі.
Докуль будзем так маўчаці?
Годзе нам сядзець у хаце!
Нашто землю нам забралі?
Пашто ў путы закавалі?
Дочкі, жонкі нам гвалцілі.
Трэ, каб мы ім заплацілі!
Коней нам пазаязджалі,
Што хацелі, то і бралі.
Пойдзем жыва да Касцюшкі,
Рубаць будзем маскалюшкі!"

Пасля захопу Рэчы Паспалітай і пачатка палітыкі русіфікацыі, слова “маскаль” пачало ўсё больш пашырацца і адносілася ўжо да ўсіх, хто з Расіі – пасаднікаў, настаўнікаў, святароў. Адданы Расіі Іосіф Сямашка пісаў расійскаму ўраду ў 1827 г.: “Моладзь у публічных школах (у Беларусі) адзываецца пра Расію з пагардаю – не ведаючы рускіх, яна лічыць іх за народ варварскі, і слова маскаль стала звычайным выяўленнем пагарды” [3] Складанасць беларуска-расійскіх адносін адлюстравалася ў беларускім фальклоры XIX-ХХ ст. Рускія ў фальклоры прысутнічалі пад назвамі “расейцы[крыніца?] да “маскалі”. “Расейцамі” называлі беглых старавераў[крыніца?], а “маскалямі” – пасаднікаў, памешчыкаў, ваенных, настаўнікаў і г. д.. Аналіз фальклорнага матэрыялу сведчыць пра талерантныя адносіны беларусаў да “расейцаў”-старавераў. А вось у адносінах да “маскалёў” прысутнічала выразная варожасць: “Не за тое маскаля б'юць, што ўкраў, а за тое, што дрэнна схаваў”; “- Тата, тата, лезе чорт у хату! – Дарма, сынок, абы не маскаль” і г.д. Выкарыстоўвае слова “Маскаль” і польска-беларускі паэт Адам Міцкевіч.

У 1914 годзе Янка Купала напісаў свой верш «Сваякі», у якім ён кажа:[4]

«Раз абселі Беларуса
Маскалі ды Ляхі,
І давай яму сваяцтва
Тыкаці з-пад пахі:
— Ты мой ісціны браточак! —
Маскалёк бармоча;
— Ты мой хрэснік, мой сыночак!
Юда-Лях сакоча

У часы Першай Сусветнай вайны, маскалямі называлі ўсіх расіянаў, не залежна ад іх нацыянальнасці. З гэтага часу, у люду засталося шмат жартаў, у якіх высмейвалася няўменне маскаля весці гаспадарку (капаць бульбу, жаць жыта, касіць сена і г. д.) і тое, як яны прыкрывалі сваё махлярства (“Махнаты цуд у Хойніках”), злаўчайства (“Прададзенае сала”, “Рыбаўка на жыўцы”) і нахвальбу (“Маскальскія пчолы”значит гультайские или бездельники). Сёння слова “маскаль” мае негатыўную афарбоўку і выкарыстоўваецца ў Беларусі, Польшчы і Украіне, з прыніжальным і зняважлівым для расіянаў сэнсам.

Назва “Маскаль” ва Украіне

[правіць | правіць зыходнік]
Тарас Шаўчэнка. Малюнак да паэмы Тараса Шаўчэнкі "Катарына". На заднім плане афіцэр-маскаль, які згвалціў дзяўчыну

Ва Украіне, слова “маскаль” таксама выкарыстоўваецца для азначэння расіянаў, але ўжываецца разам з іншай, уласнаўкраінскай назвай – кацап (ад сл. “как цап”, у. с. “як казёл”, маецца на ўвазе барадаты “як казёл”). Тэмін “маскаль” зафіксаваны і ва ўкраінскай народнай творчасці ў якасці разнастайных прыказак, прымавак, жартаў і анекдотаў. Слова “маскаль” выкарыстоўваецца і ўкраінскімі пісменнікамі і паэтамі, такімі як Тарас Шаўчэнка, які ніколі ў сваёй творчасці не называў расіянаў “рускімі”, альбо “расіянамі” а толькі “маскоўцамі” альбо “маскалямі”. По летописям москаль -сытый конь для выездки.Гультай-не рабочий конь.( Повесть временных лет)

Назва “Маскаль” у Польшчы

[правіць | правіць зыходнік]

Слова “маскаль” шырока ўжывалася польскімі сялянамі і выкарыстоўвалася ў традыцыйным свеце – маскалі выглядалі ў якасці рабаўнікоў і гвалтаўнікоў. Шмат слова “маскаль” выкарыстоўваў і польска-беларускі паэт Адам Міцкевіч.


Зноскі

  1. Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 18. Мн. “Беларуская навука” 1999. ISBN 985-08-0179-5
  2. 1.Беларускі фальклор. Выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя ім. Петруся Броўкі”, 2006, ISBN 985-11-0366-7 (Т. 2).
  3. А. Цьвікевіч. Западно-руссизм. Нарысы зь гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў ХIХ стг. і пачатку ХХ стг. Менск, 1929.
  4. Сваякі
  • Беларускі фальклор. Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя ім. Петруся Броўкі», 2006, ISBN 985-11-0366-7 (Т. 2)
  • Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 18. Мн. «Беларуская навука» 1999. ISBN 985-08-0179-5
  • Казакоў А. Першая згадка пра «москаля» ў Метрыцы Вялікага Княства Літоўскага // Працоўныя матэрыялы Трэцяга міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі. — 2013.
  • Цьвікевіч А. Западно-руссизм. Нарысы зь гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў ХІХ стг. і пачатку ХХ стг. Менск, 1929
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy