Маца
Маца | |
---|---|
іўр.: מצה ідыш: מצה | |
Краіна паходжання | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Маца́ (іўр.: מַצָּה маца́, мн. л. іўр.: מַצּוֹת мацо́т) — нацыянальная яўрэйская страва ў выглядзе прэснага сухога праснаку выпечанага цеста, якое складаецца толькі з мукі і вады.[1]
Гатуецца, паводле яўрэйскага абраду, да Песаха,[2] калі ўжыванне дражджавога хлеба забаронена. Выпякаецца на адмысловай жароўні па тыпе вафель, без алею паміж дзвюх распаленых металічных паверхняў.[3]
Мацу падаюць замест хлеба, а таксама перамолваюць у дробную муку, з якой потым пякуць тарты і печыва. Перамалотая маца можа быць дробнага і грубага памолу. У адрозненне ад лаваша маца ў гатовым выглядзе ўяўляе сабой шчыльную ломкую пласціну белага, мучнога колеру.
Прыгатаванне
[правіць | правіць зыходнік]Для прадухілення закісання цеста пры выпечцы мацы выкарыстоўваюцца асаблівыя меры засцярогі. Напрыклад, паколькі заквасцы звычайна спрыяе падвышаная тэмпература вады, то ваду для мацы нарыхтоўваюць загадзя. Яшчэ адным сродкам барацьбы з закваскай з’яўляецца праколванне цеста, якое дазваляе выдаліць змешчаныя ў ім бурбалкі паветра. Увесь працэс выраба мацы да моманту выпечкі не павінен перавышаць 18 хвілін, інакш у цесце пачнецца працэс закісання, і маца зробіцца «хамецам ».
Стравы з мацы
[правіць | правіць зыходнік]Маца таксама служыць зыходным прадуктам для прыгатавання іншых страў.
З дробленай мацы робяць велізарныя клёцкі «кнейдлах », звараныя ў булёне, яны становяцца вельмі пышнымі.
З кавалкаў наламанай мацы, размочанай у вадзе або малацэ, смажаць (як амлет) часам з цыбуляй і яйкам — «мацэбрай ».
З дробак той жа мацы пякуць аладкі «мацэлаткес» і «хрэмзлах».
Зноскі
- ↑ Культура питания: Энцикл. справ. — 2-е изд. Беларус. Энцыкл.; Под ред. И. А. Чаховского; Редкол.: Е. В. Малашевич и др. — Мн.: БелЭн, 1993. — 541 с.: ил.
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 2 : М—Я. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2., С.42
- ↑ Боровская Э. Еврейская кухня / Боровская Э. — М.: Эксмо, 2012. — 320 с.: ил. ISBN 978-5-699-56247-3
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Боровская Э. Еврейская кухня / Боровская Э. — М.: Эксмо, 2012. — 320 с.: ил. ISBN 978-5-699-56247-3