Маяпан
Майяпа́н, або Маяпа́н[1] (Mayapán) — горад-дзяржава мая на поўначы паўвострава Юкатан (Мексіка). Заснаваны, верагодна, у 10 ст. У 12—15 ст. займаў пануючае становішча сярод іншых гарадоў на тэрыторыі паўвострава. Маяпанская валадарская дынастыя Какомаў была тальтэкскай па паходжанню. У сярэдзіне 15 ст. Маяпан быў разгромлены войскамі горада Мані і яго саюзнікаў. Асноўныя археалагічныя даследаванні Маяпана праводзіліся ў 1950-х экспедыцыяй інстытута Карнегі (ЗША). Гарадзішча Маяпана (плошча ~ 4 км²) было акружана каменнай сцяной з 6 галоўнымі варотамі; унутры знаходзілася звыш 3,5 тысяч будынкаў, сярод якіх храм «Касцільё», шматлікія залы з калонамі, платформы для танцаў, круглы храм «Караколь» і жылыя дамы. У архітэктуры і скульптуры прыкметны ўплыў тальтэкскай культуры.
Стан руін горшы, чым у іншых старажытных гарадах мая ў акрузе, што шмат у чым абумоўлена паўстаннем у 1441 годзе, калі большасць будынкаў была падпалена ці разбурана, а вялікая частка насельніцтва горада забіта. У перыяд росквіту горада ў ім, мабыць, жыло каля 12 тысяч чалавек і налічвалася каля трох з паловай тысяч будынкаў.
Важныя даты горада
[правіць | правіць зыходнік]- 10.10.0.0.0 | (13 Ahau 13 Mol), — 2 мая 1027, узнікла Ліга Маяпан
- 10.18.10.0.0 | (9 Ahau 13 Uo), — 22 лістапада 1194, змова Хунак Кееля, Какомы выганяюць Іца з Чычэн-Іца, завяршаецца час Лігі Маяпан.
- 10.19.0.0.0 | (8 Ahau 8 Cumhú), — 30 верасня 1204 пачынаецца гегемонія Маяпана, пры дапамозе Ах Кануль.
- 11.12.0.0.0 | (8 Ahau 3 Mol), — 6 студзеня 1461, горад разбураны Тутуль шывамі; таксама ўсе буйныя гарады пакідаюць іх жыхары.
Зноскі
- ↑ Паводле правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі 2008 года спалучэнне -йа- пасля галосных і ў пачатку слова на пісьме перадаецца праз -я-. Таксама адзначаецца, што гукавое спалучэнне зычнага гука [й] з галоснымі ў словах іншамоўнага паходжання на пачатку слова, пасля галоснага ў сярэдзіне слова і пасля галоснага на канцы слова перадаецца ётаванымі галоснымі, як і ў словах уласнабеларускіх.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Галленкамп Ч. Майя (перев. с англ.) — М., 1966;
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Майяпан Архівавана 15 жніўня 2012. // «МесоАмерика.ru» (руск.)
- Grinnell College — Mayapan Project Архівавана 24 мая 2005.
- Mayapan at Maya History — Maya History Архівавана 14 ліпеня 2011.
- Mayapan Archaeology Архівавана 15 красавіка 2013.