Перайсці да зместу

Метэарыт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Метэарыт Гоба

Метэары́т — малое цела Сонечнай сістэмы, якое трапіла на Зямлю з міжпланетнай прасторы, частка метэарытнага цела, якое не паспела згарэць у атмасферы.

Склад метэарытаў

[правіць | правіць зыходнік]

Вылучаюць метэарыты — каменныя (92 % агульнай колькасці), жалезныя (6 %) і жалеза-каменныя (2 %). Каменныя метэарыты блізкія складам да зямных горных парод, змяшчаюць аксіды жалеза, крэмнію, магнію. Каля 85 % каменных метэарытаў змяшчаюць хондры — сферычныя часцінкі памерам ад мікраскапічных зярнят да гарошыны. Такія каменныя метэарыты называюць хандрытамі, астатнія — ахандрытамі.

Масы метэарытаў

[правіць | правіць зыходнік]

Масы метэарытаў — ад долі грама да дзясяткаў тон. Самы буйны метэарыт Гоба, масай каля 60 тон, знойдзены на поўдні Афрыкі.

На тэрыторыі Беларусі знойдзена 6 буйных метэарытаў, напрыклад, у 1954 годзе знойдзены жалезны метэарыт Грэск масай 300 кг.

  • Астраномія: падруч. для 11-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання / І. В. Галуза, У. А. Голубеў, А. А. Шымбалёў; пер. з рус. мовы Т. К. Слауты. — Мн.: Адукацыя і выхаванне, 2015. — 224 с. — ISBN 978-985-471-765-4
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy