Мікалас Біржышка
Мікалас Біржышка | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 жніўня 1882[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 жніўня 1962[1] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Antanas Biržiška[d] |
Жонка | Bronislava Biržiškienė[d] |
Род дзейнасці | гісторык літаратуры, выкладчык універсітэта, дыпламат, палітык |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мі́калас Біржышка (літ.: Mykolas Biržiška, 24 жніўня 1882 Віекшней, цяпер Мажэйкейскі раён Літвы — 24 жніўня 1962, Лос-Анджэлес) — літоўскі гісторык літаратуры і культуры, грамадскі і палітычны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў гімназіі ў Шаўлях, затым на юрыдычным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта (1901—1907). Абгрунтаваўшыся ў Вільні, стаў актыўным дзеячам Літоўскага навуковага таварыства і ўцягнуўся ў вывучэнне літоўскай літаратуры. З 1905 года член Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы. У 1908 годзе рэдактар часопіса «Žarija» (літ.: «Жар»), у 1908—1909 гг. працаваў у рэдакцыі газеты «Vilniaus žinios» (літ.: «Віленскія весці»). У 1910—1911 гг. рэдактар сацыял-дэмакратычнага часопіса «Visuomenė» («Грамадства»), адначасова ў 1909—1915 гг. працаваў у зямельным банку ў Вільні. З 1908 года ўдзельнічаў у дзейнасці Літоўскага навуковага таварыства (яго віцэ-старшыня).
У 1917 быў выбраны ў Літоўскую Тарыбу (літ.: Lietuvos Taryba, Савет Літвы). У 1918—19 міністр асветы часовага літ. ўрада. У 1919—1920 гг. рэдактар літоўскай газеты ў Вільні «GłosLitwy» («Голас Літвы», на польскай мове).
Заснаваў і быў дырэктарам першай у Вільнюсе гімназіі з літоўскай мовай выкладання (1915—1922). У 1919—1922 гг. старшыня Часовага камітэта вільнюскіх літоўцаў. У 1922 годзе быў арыштаваны польскімі ўладамі і пасля нядоўгага зняволення высланы з Вільні ў Літву.
У Каўнасе быў запрошаны ў незадоўга да яго прыбыцця Літоўскі ўніверсітэт (пасля Універсітэт Вітаўтаса Вялікага). Быў дэканам факультэта гуманітарных навук, прарэктарам, — рэктарам (1926—1927 гг.). У 1940—1944 рэктар Віленскага ўніверсітэта, у 1940 — дырэктар Інстытута літуаністыкі. У 1941—1946 гг. акадэмік АН ЛітССР.
У 1944 з набліжэннем савецкіх войскаў да Літвы эміграваў. Выкладаў гісторыю літоўскай літаратуры ў Балтыйскім універсітэце ў Гамбургу (1946—1949). У 1949 перасяліўся ў ЗША. Рыхтаваў да друку матэрыялы па гісторыі літоўскай славеснасці, сабраныя яго братам Вацлавасам Біржышкам, адрэдагаваў яго «Аляксандрынас» (літ.: Aleksandrynas, біябібліяграфію літоўскіх літаратараў, якія пісалі да 1865, у 3 тамах; 1960—1965). Памёр у Лос-Анджэлесе.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Адзін з самых выдатных гісторыкаў літоўскай літаратуры; займаўся таксама вывучэннем літоўскага фальклору. Працамі пра дайны — літоўскія народныя песні («Lietuvių dainų literatūros istorija», 1919; «Dainos keliais», 1921) — паклаў пачатак іх навуковаму вывучэнню. У 1920 выдаў кнігу пра гісторыю літоўскай славеснасці «Mūsų raštų istorija. 1547—1904» (пашыраны варыянт «Mūsų raštų istoriją (nuo XVI a. iki 1864)» (1925). Напісаў манаграфій пра Антанаса Баранаўскаса «Barono gyvenimas ir raštai» (1924) і Крысціёнаса Данялайціса «Duonelaičio gyvenimas ir raštai» (1927). Падрыхтаваў ілюстраваную хрэстаматыю для студэнтаў літуаністаў «Rinktiniai mūsų senovės raštai» (1927), разам з братам Вацлавасам Біржышкам выдаў працу Сіманаса Даўкантаса «Гісторыя старажытных літоўцаў і жамойтаў» (літ.: «Darbai senųjų lietuvių ir žemaičių»; 1929).
Для «Літоўскай энцыклапедыі» напісаў шмат артыкулаў пра палітычных і культурных дзеячоў («Чацкія», «Чапскія», «Чартарыйскія», «Чачоты», «Хадкевічы», «Ходзькі», «Хамінскія» і інш.). Вынікі даследавання старабеларускай літаратуры ў ВКЛ падвёў у артыкуле «Беларуская літаратура», змешчаным у т. 9 «Літоўскай энцыклапедыі» (1941). Адзначаў высокую ролю старабеларускай мовы ў ВКЛ.
Аўтар мемуар («Anuo metu Viekšniuose ir Šiauliuose», 1938; «Dėl mūsų sostinės», кн. 1—3, 1960, 1962, 1967, разам з братам Віктарасам Біржышкам.
Выданні
[правіць | правіць зыходнік]- Mūsų raštų istorija. 1547—1904. 1920.
- Iš mūsų kultūros ir literatūros istorijos. Kn. 1—2, 1931, 1938.
- Senasis Vilniaus universitetas. 1579—1842. 1940.
- Lietuvių tautos kelias į naująjį gyvenimą. Kn. 1—2, 1952, 1953.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Lietuvių rašytojai. Biobliografinis žodynas: A—J. Vilnius: Vaga, 1979. С. 215—218.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мікалас Біржышка на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»
- Biržiška, Mykolas Архівавана 27 верасня 2007.
- Нарадзіліся 24 жніўня
- Нарадзіліся ў 1882 годзе
- Нарадзіліся ў Шавельскім павеце
- Памерлі 24 жніўня
- Памерлі ў 1962 годзе
- Памерлі ў Лос-Анджэлесе
- Выкладчыкі Універсітэта Вітаўта Вялікага
- Выпускнікі юрыдычнага факультэта МДУ
- Члены Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Палітыкі Літвы
- Постаці літоўскага літаратуразнаўства
- Рэктары Віленскага ўніверсітэта
- Нарадзіліся ў Мажэйкейскім раёне
- Зняволеныя Лукішскай турмы