Перайсці да зместу

Міхаіл Іванавіч Жыркевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Іванавіч Жыркевіч
Дата нараджэння 13 кастрычніка 1899(1899-10-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 жніўня 1984(1984-08-13) (84 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці мовазнавец
Месца працы
Альма-матар

Міхаіл Іванавіч Жыркевіч (13 кастрычніка 1899, Залесавічы, Крычаўскі раён, Магілёўская вобласць — 13 жніўня 1984) — беларускі мовазнавец, заслужаны дзеяч навукі БССР, аўтар шматлікіх падручнікаў па беларускай мове.

З сялянскай сям'і. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі служыў у Чырвонай Арміі, удзельнічаў у баях з польскімі акупантамі. Дэмбілізаваўся ў 1921 г., працаваў у пачатковых школах на Крычаўшчыне. Скончыў этнолага-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў 2-й сярэдняй Магілёўскай школе, з 1929 г. — у Магілёўскім дзяржаўным педагагічным інстытуце, дзе вёў праграмныя курсы сучаснай беларускай мовы і літаратуры і методыкі яе выкладання. З 1943 г. быў прызначаны старшым выкладчыкам кафедры беларускай мовы і літаратуры ў Беларускім дзяржуніверсітэце.

У 1944 г. ён абараніў дысертацыю на тэму: «Да методыкі падручніка па беларускай мове» і атрымаў вучоную ступень кандыдата педагагічных навук, у наступным годзе быў зацверджаны дацэнтам.

Міхаіл Жыркевіч вядомы перш за ўсё як аўтар і суаўтар падручнікаў па беларускай мове для сярэдніх школ.

Выступаў у друку з артыкуламі пра удасканаленне беларускага правапісу, выкладанне беларускай мовы ў сярэдніх і вышэйшых навучальных установах, развіццё беларускага мовазнаўства.

Зноскі

  • Жыркевіч М. І.//Энцыкл. літ. і маст. Беларусі У 5 т. Т. 2.-Мн., 1985.-С. 462.
  • Жыркевіч М. І.//Бел. сав. энцыкл. У 12 т. Т. 4.-Мн., 1971.-С. 446.
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy