Перайсці да зместу
Нікала Пусэн
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Нікаля Пусэн)
Нікала Пусэн
фр.: Nicolas Poussin
Фатаграфія
Аўтапартрэт 1649 года
Дата нараджэння чэрвень 1594[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 лістапада 1665(1665-11-19)[3][4][…] (71 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  Каралеўства Францыя
Жонка Anne-Marie Dughet[d]
Род дзейнасці мастак, графік, архітэктурны чарцёжнік, дзеяч выяўленчага мастацтва
Жанр жывапіс
Мастацкі кірунак класіцызм[7]
Заступнікі Cassiano dal Pozzo[d][5]
Уплыў Quentin Varin[d], Ferdinand Elle[d][5], Noël Jouvenet[d][5] і Georges Lallemand[d][5]
Уплыў на Гаспар Дзюгэ, Шарль Лебрэн, Pierre Le Tellier[d], Pietro Santi Bartoli[d][8] і Jean Dughet[d]
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Нікала Пусэн (фр.: Nicolas Poussin, 1594, Ле-Андэлі, Нармандыя — 19 лістапада 1665, Рым) — знакаміты французскі гістарычны жывапісец і пейзажыст. Лідар і заснавальнік стылю класіцызму ў французскім мастацтве.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў невялікім нармандскім гарадку. 3 1612 па 1624 жыў і працаваў у Парыжы. Вывучаў антычнае мастацтва, трактаты Леанарда да Вінчы, А. Дзюрэра, займаўся анатоміяй і матэматыкай.
Большая частка творчага шляху майстра прайшла за межамі радзімы — у Рыме (з 1624). Менавіта там былі напісаны асноўныя карціны Н. Пусэна.
У адрозненне ад сваіх суайчыннікаў і сучаснікаў мастак звязваў ідэі рацыяналізму, мэтазгоднасці з антычнасцю. У сваіх творах Н. Пусэн увасобіў імкненне да велічнага спакою, высакароднай стрыманасці, гармоніі.
У Рыме былі напісаны карціны «Бітва» (1620-ыя), «Парнас» (1627—29), «Венера спіць» (1620-ыя), «Смерць Германіка» (1627).
Работа «Танкрэд і Эрмінія» (1630-ыя) стала праграмнай як для мастака, так і для ўсяго французскага класіцызму. Яна напісана на сюжэт паэмы Тарквата Тасо «Вызвалены Іерусалім» і расказвае, як амазонка Эрмінія, пакахаўшы свайго праціўніка і ворага Танкрэда, адразае валасы, каб перавязаць яго раны. Кампазіцыя карціны строга ўраўнаважана. Яна будуецца на выверанасці мас, вылучэнні планаў і так званых «куліс», на спалучэнні вялікіх колеравых плямаў (жоўтых, сініх, чырвоных). Такая пабудова дазваляе Н. Пусэну падкрэсліць паэтычна-ўзвышаны характар выявы.
Аркадскія пастухі
Позні перыяд творчасці мастака вызначаўся зваротам да глыбокіх філасофскіх і маральных тэм. Так, у карціне «Аркадскія пастухі» (каля 1635) Н. Пусэн разважаў аб прымірэнні з рокам, мінучасці ўсяго зямнога, аб мудрым прыняцці чалавекам смерці. Паказаныя ў творы чатыры жыхары шчаслівай легендарнай краіны Аркадзіі разглядаюць надпіс на надмагільнай пліце: «I я быў у Аркадзіі». Гэта ўспрымаецца як напамін аб мінучасці маладосці, прыгажосці, як думка аб непазбежнасці смерці. Фігуры людзей, выяўленыя мастаком, нагадваюць антычныя статуі. Іх ураўнаважанасць, дакладна падабраныя дэталі касцюмаў і акружэння, роўнае рассеянае асвятленне — усё стварае ўзвышаны настрой, вольны ад марнасці і тленнасці.
Гэтая ж тэма знайшла ўвасабленне ў класічных ідэалізаваных пейзажах, створаных Н. Пусэнам у сталы і позні перыяды: «Пейзаж з Геркулесам і Какусам» (1649), «Пейзаж з Паліфемам» (1649), «Пейзаж з Арфеем і Эўрыдыкай» (каля 1650), а таксама ў серыі карцін «Поры года» (1660—64), дзе прырода і яе стан успрымаюцца мастаком у неадрыўнай сувязі з чалавекам, яго лёсам, гісторыяй жыцця і смерці.
Майстар чаканнай, рытмічнай кампазіцыі. Адным з першых ацаніў манументальнасць лакальнага колеру.
Зноскі
1. Bénézit E., Zeiger-Viallet E., Busse J. Dictionnaire critique et documentaire des peintres, sculpteurs, dessinateurs et graveurs de tous les temps et de tous les pays — 1911.
2. а б RKDartists
3. Nicolas Poussin // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
4. Verdi R. Nicolas Poussin // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
5. а б в г д http://arts-graphiques.louvre.fr/detail/artistes/1/2141-POUSSIN-Nicolas Праверана 18 кастрычніка 2020.
6. Academia.edu — 2008.
7. https://www.metmuseum.org/toah/hd/pous/hd_pous.htm
8. Union List of Artist Names Праверана 7 лютага 2021.
• Лазука Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. XVII — XVIII стагоддзі / Б.А.Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. ISBN 978-985-01-0899-6;
• Cambry, «Essai sur la vie et les ouvrages du Poussin» (Парыж, VII);
• Gaul de St-Germain, «Vie de N. Poussin, consideré comme chef de l'école française» (Парыж, 1806);
• H. Bouchit, «N. Poussin sa vie et son oeuvre, suivi d’une notice sur la vie et les ouvrages de Ph. de Champagne et de Champagne le neveu» (Парыж, 1858);
• Poillon, «Nicolas Poussin, étude biographique» (2 выд., Ліль, 1875).
pFad - Phonifier reborn
Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.
Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.
Alternative Proxies:
Alternative Proxy
pFad Proxy
pFad v3 Proxy
pFad v4 Proxy