Перайсці да зместу

Павеза

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Паве́за, павіза: еўрапейскі тып шчыта.

Заходнееўрапейскі арбалетчык з павезай

Такі шчыт меў простакутную форму, быў адносна высокі і выцягнуты ўверх, і звычайна быў выгнуты дугою ўпоперак. Звычайная шырыня — 40—70 см, вышыня — 1—1,5 м, часам да 2 м. Шчыт мог быць выкананы з падоўжным жолабам, мець зрокавую шчыліну ў верхняй частцы, металічныя кольцы на верхнім канце дзеля звязвання павез між сабой; мог забяспечвацца штыром-падпоркай, з дапамогай якой шчыт мог стаяць самастойна. Звычайна вырабляўся з лёгкага дрэва, пакрытага тканінай або скурай, і афарбоўваўся.[1]

Традыцыйна лічыцца, што такі шчыт быў вынайдзены ў г.Павіі ў 13 ст. (адсюль назва), і што яго класічны пяхотны варыянт аформіўся ў час Гусіцкіх войнаў[2]. Павезамі як палявым прыкрыццём карысталіся яшчэ ў канцы 15 ст. арбалетнікі і стралкі са стрэльбаў. Магчыма, што павезы ўжываліся ў час абложнай працы.

На думку пазнейшых даследнікаў, павеза магла трапіць у Заходнюю Еўропу праз прыбалтыйскіх крыжакоў, якія, у сваю чаргу запазычылі яе ад балтаў, а месца ўзнікнення такога тыпу шчыта адносіцца да земляў Русі (12 ст.)[3] або Літоўска-Мазавецкім рэгіёне (13 ст.)[4]. На мяжы 13—14 ст. павезы распаўсюдзіліся ў Мазовіі, на тэрыторыі Тэўтонскага Ордэна, у заходніх рускіх землях, верагодна, у Польшчы. Прыкладна ў другой палове 14 ст. арэал распаўсюджання павезы ахапіў увесь балтыйска-польска-рускі рэгіён.[5]

Зноскі

  1. У апісанні Г. Дэльбрука.
  2. Плавінскі са спасылкай на чэшскага даследчыка В. Дэнкштэйна: Denkstein V. The Bohemian Pavise in Turin Armeria Reale Collections, 1965.
  3. А. М. Кірпічнікаў, А. Надольскі.
  4. В. Дэнкштэйн, А. Навакоўскі.
  5. Мікола Плавінскі. Да пытання аб ранняй павезе // Castrum, urbis et bellum: Зборнік навуковых прац, 2002 — 421 с.
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy