Падаходны падатак
Падаходны падатак ці падатак на даход грамадзян — від падаткаў, які бярэцца з сукупнага даходу грамадзян у грашовай (нацыянальнай або замежнай валюце) ці натуральнай формах, атрыманага на тэрыторыі краіны або за яе межамі на працягу каляндарнага года.
У Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]У Беларусі падаходны падатак адносіцца да прамых падаткаў і бярэцца на аснове закона «Аб падаходным падатку з грамадзян», які быў прняты Вярхоўным Саветам у 1991 годзе. Уплывае на фарміраванне мясцовых бюджэтаў або адносіцца да разраду ўласных (замацаваных) падаткаў і поўнасцю застаецца на тэрыторыі мясцовых Саветаў. Плацельшчыкамі падаходнага падатку з’яўляюцца грамадзяне і асобы без грамадзянства, якіяпастаянна або часова пражываюць на яе тэрыторыі. Законам прадугледжаны даходы, што не падлягаюць падаткаабкладанню (дапамога, аліменты, стыпендыі, пенсіі і г.д.), а таксама ільготы, па якіх асобныя катэгорыі грамадзян ад выплаты падатку вызваляюцца поўнасцю або сума падатку паніжаецца (інваліды, слабазабяспечаныя грамадзяне, сем’і з дзецьмі і г.д.), ільготы па падатку з даходаў, атрыманых ад рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі і інш.
З 1999 года ўведзена сістэма ўсеагульнага дэкларавання пры налічэнні падаходнага падатку, паводле якой кожны падаткаплацельшчык павінен зарэгістравацца ў падатковых органах па месцы жыхарства і кожны год падаваць дэкларацыю аб даходах, атрыманых за год.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кірэева А. Ф. Падаходны падатак // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 487. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).