Перайсці да зместу

Пероз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пероз
шахіншах імперыі Сасанідаў[d]
459 — 484
Папярэднік Армізд III
Пераемнік Балаш

Нараджэнне V стагоддзе
Смерць 484
Род Сасаніды[d]
Бацька Ездыгерд II[d]
Маці Diang of Persia[d]
Дзеці Кавад I[d], Замасп[d] і Perozdukht[d]
Веравызнанне зараастрызм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Манета, адчаканеная пры Перозе I

Перо́з (перс.: پیروز یکم «Пераможца») — сямнаццаты цар з дынастыі Сасанідаў (459484), старэйшы сын Ездыгерда II. Узыйшоў на прастол, перамогшы з дапамогай гунаў свайго брата Армізда III.

Усё яго кіраванне прайшло ў войнах з дзяржавамі эфталітаў, гунаў і Візантыяй. У 460-х гадах ізноў пачынае палітыку праследавання хрысціянства.

У 482 г. Пероз трапляе ў палон да эфталітаў. Гэта падзея выклікае паўстанне ў Арменіі ў 483—484 гг. пад правадырствам Ваана Маміканяна, якое пазней падтрымалі напаўгрузінскі цар Вахтангам і албанцы. Паводле Нварсакскага дагавора Арменія атрымлівала поўную рэлігійную свабоду. Паўстанне было падушана персамі, але сын Пероза трапляе ў закладнікі да эфталітаў (белых гунаў), а сам Пероз вельмі няўдала дзейнічае ў войнах з гунамі і гіне ў бітве з імі ў 484 г.

Зноскі

  • Дашков С. Б. Цари царей — Сасаниды. История Ирана III—VII вв. в легендах, исторических хрониках и современных исследованиях. — М.: СМИ-АЗИЯ, 2008. — 352 с. — 4000 экз. — ISBN 978-5-91660-001-8
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy