Перайсці да зместу

Печанегі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Печане́гі — саюз цюркскіх плямёнаў, які існаваў у 8—11 ст.

Печанегі спачатку размяшчаліся на тэрыторыі паміж Аральскім морам і Волгай; займаліся качавой жывёлагадоўляй. У канцы 9 ст. пад націскам хазараў і агузаў перасяліліся ў стэпы Паўночнага Прычарнамор'я ад нізоўяў Дона да Дуная. У 10 ст. падзяляліся на 8 плямёнаў, кожнае з якіх складалася з 5 родаў. На чале плямёнаў стаялі «вялікія князі», на чале родаў ― «малыя князі». У гэты час у печанегаў распадаўся першабытнаабшчынны лад, складваліся феадальныя адносіны. Візантыя часта выкарыстоўвала печанегаў у войнах супраць венграў, балгараў і Русі (915, 920, 968, 972, 988997). У 1036 печанегі былі разбіты кіеўскім князем Яраславам, у сяр. 11 ст. яны адышлі да Карпат і Дуная, часткова перасяліліся ў Венгрыю і Балгарыю, часткова ўвайшлі ў склад полаўцаў, часткова аселі на рускіх землях і аславяніліся.

  • Гетаў В. В. Печанегі // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 8. Паддубнікі — Рабкі / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1975. — 676 с.: іл., карты. — С. 428.
  • Плетнёва С. А. Печенеги, торки и половцы в южнорусских степях // Материалы и исследования по археологии СССР. № 62, 1968.
  • Paroń A. Pieczyngowie. Koczownicy w krajobrazie politycznym i kulturowym średniowiecznej Europy. — Wrocław: Instytut Archeologii i Etnologii Polskiej Akademii Nauk, 2015. — 520 s.
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy