Перайсці да зместу

Прабацькі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Улонне Аўраама — сярэдневяковая ілюстрацыя з Hortus deliciarum Геррады Ландсбергскай (12 стагоддзе)

Патрыярх (іўр.: אבות Авот або Aбот, арамейскі: אבא Аба) — паводле Бібліі назва родапачынальнікаў яўрэйскага народа, у вузкім сэнсе Аўраам, Ісаак і Якаў, якога таксама звалі Ізраіль. Гэтыя тры фігуры называюцца патрыярхамі іўдаізму, а перыяд, калі яны жылі, вядомы як патрыярхальны час. Яны адыгралі важную ролю ў Пісанні ў час і пасля іх жыццяў. Яны выкарыстоўваюцца ў якасці важнага прыкладу выяўлення Бога ў Адкрыцці і працягваюць іграць важную ролю ў аўраамічных рэлігіях.

Больш шырокі тэрмін Патрыярх выкарыстоўваецца да дваццаці Продкаў паміж Адамам і Аўраамам. Першыя дзесяць з іх — дапатопныя патрыярхі, таму што яны жылі яшчэ да Патопу. Іўдаізм і іслам лічаць, што патрыярхі і іх асноўныя жонкі — Сара (жонка Аўраама), Рэвека (жонка Ісаака) і Лія (адна з жонак Якава) — (вядомыя як Матрыярхі), пахаваныя ў Махпэле ў Хеўроне, святым месцы яўрэяў, мусульман і хрысціян. Толькі Рахіль, любімая жонка Якава, як лічыцца, пахавана асобна ў магіле Рахілі, недалёка ад Віфлеема, дзе яна памерла ў час родаў.

У больш шырокім сэнсе, тэрмін можа таксама адносіцца да любой з галоўных фігур Кнігі Быцця, у тым ліку ад Адама да Вялікага Патопу і роду Ноя пасля засялення зямлі пасля Патопу.

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy