Перайсці да зместу

Пірымідзін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пірымідзін
Выява хімічнай структуры
Выява малекулярнай мадэлі
Агульныя
Хім. формула C4N2H4
Фізічныя ўласцівасці
Малярная маса 80,09 г/моль
Шчыльнасць 1,016 г/см³
Тэрмічныя ўласцівасці
Тэмпература плаўлення 22,5 °C °C
Тэмпература кіпення 124 °C °C
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 289-95-2
PubChem 9260
Рэг. нумар EINECS 206-026-0
SMILES
ChemSpider 8903

Пірымідзі́н (1,3-дыазін) — арганічнае гетэрацыклічнае злучэнне.

Бясколерныя крышталі, tпл 22,5 °C, tкіп 124 °C. Добра раствараецца ў вадзе, этаноле, дыэтылавым эфіры. Слабая аснова. Інертны да электрафільных рэагентаў (не ўступае ў рэакцыі нітравання і сульфіравання). Пратанаванне адбываецца пры ўзаемадзеянні з вельмі моцнымі кіслотамі з утварэннем солі па адным атаме азоту. Лёгка ўступае ў рэакцыі нуклеафільнага замяшчэння.

Вытворныя пірымідзіну называюцца пірымідзінавымі асновамі, або пірымідзіны. Пірымідзін і яго вытворныя ўваходзяць у састаў найважнейшых біяпалімераў — нуклеінавых кіслот, а таксама шэрагу біялагічна актыўных рэчываў: вітаміну В1, антыбіётыкаў аміцэтыну і блеаміцыну, барбітуратаў, каэнзімаў і інш. У малекулах нуклеінавых кіслот акрамя кананічных пірымідзінавых асноў — цытазіну (4-аміна-2-пірыдон), тыміну (5-метыл-пірымідзін-2,4-дыен), урацылу (пірымідзін-2,4-дыен) ёсць, у адносна невялікай колькасці, т. зв. мінорныя пірымідзінавыя асновы (5-метылцытазін, 5-карбаксіметылурацын і іншю). Паслядоўнасць пурынавых і пірамідзінавых асноў у полінуклеатыдным ланцугу вызначае генетычную інфармацыю ДНК і матрычных РНК.

Пірымідзіны — бясколерныя высакаплаўкія (tпл≥300 °C) крышталі. Раствараюцца ў гарачай вадзе, нерастваральныя ў этаноле і дыэтылавым эфіры. Існуюць у таўтамерных формах. Біясінтэз пірымідзінаў у клетках адбываецца ў выніку ператварэнняў вытворных аротавай кіслаты. Атрымліваюць звычайна метадам кіслотнага гідролізу нуклеінавых кіслот.

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy