Перайсці да зместу

Скалат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Скалат
укр.: Скалат
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1512
Першая згадка
Горад з
Плошча
км²
Вышыня цэнтра
320 м
Насельніцтва
3700 чалавек (2022)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3543
Паштовы індэкс
47851
КААТУУ
6124610500
Скалат на карце Украіны ±
Скалат (Украіна)
Скалат
Скалат (Цярнопальская вобласць)
Скалат

Скалат[1] (укр.: Скалат) — горад у Цярнопальскім раёне Цярнопальскай вобласці Украіны. Цэнтр тэрытарыяльнай грамады.

Першая згадка пра Скалат як пра сяло сустракаецца ў пісьмовых крыніцах, датаваных 1512 г., калі ён уваходзіў да Церабаўлянскага павета Рускага ваяводства. На мяжы XVI—XVII ст. ад караля Жыгімонта III Вазы мястэчка атрымала магдэбургскае права і ў 1600 г. ўжо стала лічыцца самакіраваным горадам. Уладальнікамі Скалата ў часы Рэчы Паспалітай былі шляхцічы Каліноўскія герба Калінава, пасля — Тарлы, а ў канцы XVIII ст. — Панятоўскія герба «Цёлак». У 1766 г. правы горада на магдэбурію былі пацверджаны граматай караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Вялікага бедства жыхарам Скалата наносілі частыя напады татарскіх ордаў, рэгулярнага турэцкага войска. У 1675 г. войскі пашы Ібрагіма Шышмана цалкам разбурылі горад. Тады крэпасць горада спрабавалі ўзяць, але беспаспяхова, каронныя войскі пад камандаваннем караля Яна III Сабескага.

У 1734 г. па ініцыятыве Ганны Каліноўскай з Лянцкаронскіх быў заснаваны шпіталь для убогіх у горадзе. У 1772 г. па першым падзеле Рэчы Паспалітай, Скалат, як і Галічына, падпаў пад уладу манархіі Габсбургаў, і быў залічаны да Цярнопальскай акругі. Апошні ўладальнік маёнтка ў Скалаце ў аўстрыйскія часы пастаянна пражываў у Італіі, прадаў яго габрэю Свесскінду Разэнштоку. З 1867 г. Скалат стаў павятовым горадам. У 1897 г. праз Скалат прайшла чыгунка Цярнопаль — Грымайліў. Развіццё эканомікі абумовіла рост колькасці насельніцтва. Калі ў 1866 г. насельніцтва горада склала 4247 чал., то ў 1910 г. — ужо 6228 чал. У 1921—1939 гг. — у складзе міжваеннай Польшчы. На працягу 1940—1962 гг. Скалат быў адміністрацыйным цэнтрам Скалацкага раёна УССР.

Размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы горада, у пойме ракі Гнілой. Пабудаваны ён у 1630 г. галіцкім мечнікам Кшыштафам Віхроўскім герба Помян у форме няправільнага чатырохвугольніка. На той час замак ахоўваў пад’езды да горада, а цяпер знаходзіцца ў самым цэнтры населенага пункта. З поўначы і ўсходу яго атачаў роў глыбінёй да 2 метраў, запоўнены рачной вадой. З двух іншых бакоў доступ да крэпасці перакрывалі балоты. Самай доўгай быў паўночны бок фарпоста (92 метра), паўднёвы і заходні мелі па 72 метра, самая кароткая — ўсходняя сцяна — мела 63 метра даўжынёй. На рагах стаялі (і стаяць да гэтага часу) пяцікутныя ў плане вежы. Верагодна, сажалка ля замка таксама мела пэўную ролю ў абароне замка: прынамсі, сведчанне аб ёй ёсць у касцёльных кнігах яшчэ за 1728 г.

Замак пацярпеў у 1648 і 1651 гг. падчас Хмяльніччыны: атрады казакоў захапілі і разбурылі крэпасць. Падчас войнаў з туркамі (1672—1675 гг.) крэпасць была моцна разбурана і страціла свае абарончыя функцыі. Улетку 1675 г., у прыватнасці, яе штурмавала войска Яна Сабескага — будучага караля. У канцы XVII ст. новы ўладальнік замка Ян Фірлей перабудаваў яго і выкарыстаў як сваё жыллё. На замкавым двары, паблізу ўсходняй сцяны, вырастае палац, у паўночна-ўсходняй сцяне з’яўляецца каменная ўязная брама з двума меньшымі ўваходамі па баках, пышна дэкараваная разным каменнем, вазамі і мемарыяльнай дошкай з апісаннем гісторыі замка. Старыя вежы таксама абнавілі: два верхніх яруса пабудавалі з цэглы і абліцавалі часанымі блокамі вапняка. Сцены замка з усіх бакоў дасягалі 6-метровай вышыні і двухметровай таўшчыні.

У канцы XIX ст. на сродкі графа Растоўскага архітэктар Тэадор Талеўскі адрэстаўраваў вежы замка ў неагатычным стылі. Палац на момант рэстаўрацыі знаходзіўся ў стане разбурэння, яго перабудавалі, але ў значна больш сціплым выглядзе. Побач выраслі аднапавярховыя гаспадарчыя памяшканні. Падчас Першай сусветнай вайны замак быў разбураны, але хутка адбудаваны. І за некалькі дзесяцігоддзяў адбылася новая сусветная вайна, і замак падвергнуўся новаму разбурэнню. Палац цалкам знікае. У 1960-х гг. была праведзена кансервацыя замка. Рэшткі ўваходнай брамы яшчэ прасочваюцца ў паўночна-ўсходняй частцы сцен. Да гэтай брамы вёў некалі драўляны мост. Зараз замак часткова рэстаўруецца і павольна аднаўляецца.

Зноскі

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy