Соня Акесан
Соня Акесан | |
---|---|
шведск.: Sonja Åkesson | |
Род дзейнасці | паэтка, пісьменніца |
Дата нараджэння | 19 красавіка 1926[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 мая 1977[1][2][…] (51 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Jarl Hammarberg[d] |
Дзеці | Michael Holmberg[d] |
Узнагароды і прэміі |
Галоўная прэмія Дзевяці[d] (1974) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Соня Акесан (швед. Sonja Åkesson; 19 красавіка 1926 — 5 мая 1977) — шведская паэтэса, пісьменніца і мастачка, якая нарадзілася ў Батле, Готланд[5][6].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню свой талент пісаць Соня Акесан адкрыла ў 28 гадоў пасля пераезду ў Стакгольм, пасля разводу з цесляром Нілсам Вестбергам. На момант разводу ў іх было двое дзяцей, і Соня чакала дзіцяці (не ад мужа). Дзіця памерла ад лейкеміі ва ўзросце двух гадоў[5].
У 1956 годзе Соня выйшла замуж за Бо Холмберга і нарадзіла чацвёртае дзіця Мікаэля[5]. У наступным годзе яна апублікавала сваю першую калекцыю вершаў: Situationer (Сітуацыі). У 1963 годзе яна стала агульнавядома ў Швецыі пасля публікацыі Husfrid. Яна стала вядомай дзякуючы выразнаму стылю пісьма, апісання паўсядзённага жыцця і каментавання грамадства. Феміністычны рух прыняў працу Акесан і часта цытаваў яе. Самы вядомы з яе вершаў, напэўна, «äktenskapsfrågan» (пытанне шлюбу)[6]. Яго часта называюць «vara vit mans slav» (быць рабом белага чалавека), бо гэта паўтараецца на працягу ўсяго верша.
Пасля дзевяці гадоў шлюбу яна развялася з Бо Холмбергам у 1965 годзе. Яна выйшла замуж за Ярла Хамарберга, шведскага мастака і паэта, і нарадзіла сваё пятае дзіця Герці[5]. Соня Акесан пераехала ў Хальмстад у 1970-я гады пасля псіхічных захворванняў, а ў 1977 годзе памерла ад раку печані[5].
Працы
[правіць | правіць зыходнік]Яе працы ўключаюць[6]:
Паэзія
[правіць | правіць зыходнік]- Situationer (1957)
- Glasveranda (1959)
- Husfrid (1963)
- Pris (1968)
- Sagan om Siv (1974)
Проза
[правіць | правіць зыходнік]- Skvallerspegel (1960)
- Leva livet (1961)
- Efter balen (1962)
Яе рукапісы і іншыя працы захоўваюцца ў Калекцыях гісторыі жанчын Гётэбаргскага ўніверсітэта ў Швецыі[7].
Зноскі
- ↑ а б в г 19260419-3207 Hammarberg Åkesson, Sonja Bertha M // Sveriges dödbok Праверана 29 красавіка 2018.
- ↑ а б Sonja Åkesson // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Sonja Bertha Maria, f. 1926 i Buttle Gotlands län // Swedish Census 1930 — Riksarkivet. Праверана 29 красавіка 2018.
- ↑ Hammarberg, SONJA BERTHA M // http://www.svenskagravar.se/gravsatt/45925068 — Svenskagravar.se. Праверана 29 красавіка 2018.
- ↑ а б в г д http://www.sonjaakesson.se/english.htm Архівавана 3 сакавіка 2016.
- ↑ а б в https://web.archive.org/web/20110826071730/http://www.poetryconnection.net/poets/Sonja_Akesson
- ↑ https://web.archive.org/web/20110721233019/http://www.rosadoc.be/site/rosa/english/pdf/athena/gothenburg.pdf