Перайсці да зместу

Супалімеры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Схемы розных супралімераў

Cупаліме́ры[1] — разнавіднасць палімераў, ланцугі малекул якіх складаюцца з двух або больш розных структурных звёнаў.

Адрозніваюць рэгулярныя і нерэгулярныя супалімеры (іх большасць). Розныя структурныя звёны нерэгулярных супалімераў беспарадкава размешчаныя ўздоўж ланцужка. У рэгулярных ж супалімерах розныя структурныя звёны размешчаны упарадкавана і, такім чынам, рэгулярныя супалімеры могуць быць прадстаўлены як звычайныя палімеры з вялікімі структурнымі звёнамі. Асобна можна назваць блок-супалімеры, якія складаюцца з некалькіх (гома)палімерных блокаў.

Сінтэтычныя супалімеры атрымліваюць галоўным чынам суполімерызацыяй і суполікандэнсацыяй, таксама прывіўкай манамера да палімера, сінтэзаванага з іншага манамера.

Зноскі

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy