Перайсці да зместу

Тыніс Кінт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тыніс Кінт
Tõnis Kint
Сцяг Прэзідэнт Эстонскай Рэспублікі ў выгнанні
23 снежня 1970 года — 1 сакавіка 1990 года
Папярэднік Александэр Варма
Пераемнік Хенрык Марк
Сцяг Прэм’ер-міністр урада Эстоніі ў выгнанні з паўнамоцтвамі прэзідэнта
2 красавіка 1963 — 23 снежня 1970
Папярэднік Александэр Варма
Пераемнік Хенрык Марк
Сцяг Прэм’ер-міністр урада Эстоніі ў выгнанні з паўнамоцтвамі прэзідэнта
22 жніўня 1960 — 1 студзеня 1962

Нараджэнне 17 жніўня 1896(1896-08-17)
Смерць 5 студзеня 1991(1991-01-05) (94 гады)
Месца пахавання
Партыя
Адукацыя
Прафесія аграном
Дзейнасць палітыка
Бітвы
Узнагароды
Кавалер ордэна Эстонскага Чырвонага Крыжа 3 класа
Кавалер ордэна Эстонскага Чырвонага Крыжа 3 класа
Ордэн Адраджэння Польшчы 5-й ступені

Тыніс Кінт (эст.: Tõnis Kint; 1896, в. Паасіяхэ, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя (цяпер воласць Суўрэ-Яані, павет Вільяндзімаа, Эстонія) — 1991) — эстонскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр урада Эстоніі ў выгнанні з паўнамоцтвамі прэзідэнта ў 19601962 і 19631970 гадах, Прэзідэнт Эстонскай Рэспублікі ў выгнанні (1970—1990).

Скончыў Вышэйшую школу навук у Тарту. З 1916 года навучаўся на будаўнічым факультэце Рыжскага палітэхнікума, быў эвакуіраваны ў Маскву. У тым жа годзе быў прызваны ў рускую армію, у 1917 годзе скончыў ваеннае вучылішча ў Царыцыне. З 1917 па 1918 год служыў у Маскве і Санкт-Пецярбургу, ваяваў на Украінскім фронце. У 1918 годзе вярнуўся ў Рыгу, паступіў на сельскагаспадарчае аддзяленне Балтыйскага тэхнічнага ўніверсітэта, адкрытага ў Рызе ў нямецкай акупацыйнай адміністрацыяй.

У тым жа годзе ўступіў у сфарміраваны другі полк эстонскай арміі. У 1918—1920 гг. удзельнічаў у вайне за незалежнасць Эстоніі, быў камандзірам атрада кулямётчыкаў, у канцы вайны ў чыне лейтэнанта выконваў абавязкі камандзіра бронецягніка.

Дэмабілізаваўшыся, навучаўся ў Капенгагене. У 1924 годзе скончыў сельскагаспадарчае і ветэрынарнае аддзяленні Капенгагенскага сельгасуніверсітэта. У 1925 годзе здзейсніў паездку па скандынаўскіх краінах. Вярнуўшыся на радзіму, працаваў у сельскай гаспадарцы, браў удзел у палітычнай дзейнасці.

У 1938—1940 гг. быў членам Рыйгікогу, старшынёй Камітэта па сельскай гаспадарцы. Пасля далучэння Прыбалтыкі да СССР пазбег дэпартацыі ў працоўныя лагеры. У час нямецкай акупацыі працаваў у камунальным аддзеле адміністрацыі рынкаў, быў звольнены з прычыны рознагалоссяў з акупацыйнымі ўладамі. Пазней пасяліўся на ферме бацькі ў Паасіяхэ. У верасні 1944 года яму ўдалося бегчы ад Чырвонай Арміі ў Швецыю, дзе ён працаваў у сельскагаспадарчай акадэміі і стаў ганаровым старшынёй Асацыяцыі эстонскіх фермераў і старшынёй Народнай партыі Эстоніі.

У 1953—1963 гады займаў пасаду міністра сельскай гаспадаркі і выконваючага абавязкі міністра абароны ва ўрадзе Эстоніі ў выгнанні, у 19601962 і 19631970 гг. — Прэм’ер-міністр урада Эстоніі ў выгнанні з паўнамоцтвамі прэзідэнта.

Прэзідэнт Эстонскай Рэспублікі ў выгнанні (1970—1990).

Памёр у паўночнай Швецыі і быў пахаваны ў Стакгольме. 17 жніўня 2013 года быў перапахаваны на Талінскіх лясных могілках.

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy