Тэлесфар Позняк
Тэлесфар Позняк | |
---|---|
Род дзейнасці | гісторык і даследчык усходне- і паўднёваславянскіх літаратур |
Дата нараджэння | 28 лістапада 1932 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 красавіка 2019[1] (86 гадоў) |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тэлесфар Позняк (28 лістапада 1932, Трапалава, цяпер Куранецкі сельсавет Вілейскага раёна — 3 красавіка 2019) — польскі літаратуразнавец, крытык, славіст, гісторык і даследчык усходне- і паўднёваславянскіх літаратур. Доктар філалагічных навук (1969). Прафесар Інстытута славянскай філалогіі Уроцлаўскага ўніверсітэта.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар успамінаў пра Вілейшчыну даваеннага і ваеннага часу. Выехаў у Польшчу разам з сям’ёй у 1945 годзе[2]. Скончыў Уроцлаўскі ўніверсітэт у 1955 годзе, з 1983 яго прафесар, загадчык аддзела рускай і іншых славянскіх літаратур Інстытута славянскай філалогіі.
Член Аддзела філалагічных навук Уроцлаўскага навуковага таварыства.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Даследаваў усходне-славянскія літаратуры. Аўтар манаграфій «Дастаеўскі ў коле рускіх сімвалістаў» (1969), «Дастаеўскі і Усход» (1992), артыкулаў пра М. Гогаля, А. Астроўскага, А. Чэхава, М. Шолахава, Л. Лявонава і інш. Вывучаў творчасць К. Чорнага, беларускую савецкую паэзію ваеннага часу, польскія матывы ў творчасці Я. Купалы, польска-беларускія літаратурныя сувязі, рэцэнзаваў працы беларускіх літаратуразнаўцаў. Асабліва яго цікавілі параўнаўчае літаратуразнаўства, унутрылітаратурныя сувязі і аксіялогія культуры.
Аўтар «Анталогіі беларускай літаратуры XIX — пачатку XX ст.» (1993), «Анталогіі беларускай паэзіі XX ст.» (1997), гістарычнага нарыса «Беларуская літаратура» ў кнізе «Гісторыя еўрапейскіх літаратур» (т. 3, ч. 1, 1989).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рагойша В. П. Позняк Тэлесфар // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Dostojewski w kręgu symbolistów rosyjskich (Дастаеўскі ў коле расійскіх сімвалістаў), 1969.
- Antologia poezji białoruskiej XX wieku (Анталогія беларускай паэзіі ХХ стагоддзя), 1997.
- Rola kultury polskiej w odrodzeniu literackim Białorusi na przełomie XIX i XX wieku (Роля польскай культуры ў літаратурным адраджэнні Беларусі на мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў), 1992.
- Bałkan niewzruszony. Obrazy przyrody u Iwana Wazowa (Нерухомыя Балканы. Выявы прыроды ў Івана Вазава).
- Dostojewski i Wschód (Дастаеўскі і Усход), 1992.
- Асобы
- Нарадзіліся 28 лістапада
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў Віленскім ваяводстве (1926—1939)
- Памерлі 3 красавіка
- Памерлі ў 2019 годзе
- Пахаваныя ва Уроцлаве
- Выкладчыкі Уроцлаўскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Уроцлаўскага ўніверсітэта
- Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
- Кавалеры ордэна Адраджэння Польшчы
- Нарадзіліся ў Вілейскім раёне
- Славісты Польшчы
- Літаратуразнаўцы Польшчы
- Літаратурныя крытыкі Польшчы