Перайсці да зместу

Угра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Угра
Характарыстыка
Даўжыня
  • 399 км
Басейн 15 700 км²
Расход вады 84,8 м³/с (каля пасёлка Таваркава[1])
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Смаленскае ўзвышша, в. Бабічы
 • Каардынаты 54°24′33,30″ пн. ш. 33°27′52,90″ у. д.HGЯO
Вусце Ака
 • Месцазнаходжанне сяло Угра (Калуга)
 • Вышыня 117,3 м
 • Каардынаты 54°30′26″ пн. ш. 36°06′24″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Ака → Волга → Каспійскае мора

Краіна
Рэгіёны Смаленская вобласць, Калужская вобласць
Раён Ельнінскі раён
Код у ДВР 09010100412110000020453
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Угра́[2] (руск.: Угра) — рака ў Смаленскай і Калужскай абласцях Расіі, левы прыток Акі (басейн Волгі). Найдаўжэйшы (разам з ракой Масквой) прыток Акі на Верхнім і Сярэднім Павоччы.

Назва Угра балцкага паходжання, яна не звязаная з этнонімам «вугры».

Найбліжэйшыя гідранімічныя адпаведнікі — літоўская рачная назва Ugra[3], латышская Ugriņ-up (< Ugriņa «Уграчка» < *Ugra)[4].

Назва Угра параўноўваецца з назвай латвійскай дзвінскай ракі Ogre (Uogre) і звязваецца з балцкім *angur- «(рыба) вугор»[5].

Далей да індаеўрапейскага *ang(h)i- «змяя, чарвяк»[6], ад якога балцкае *angis «вуж, вужака» і вытворнае ад яго *angra- «падобны да вужакі» (> «вугор»)[7].

Рака Угра вядомая сваёй выключнай звілістасцю[3] (колькасцю выгінаў і паваротаў на адзінку вымярэння)[8]. Яе назва матываваная звілістасцю рачнога рэчышча, так жа сама як «звілістасць» уласцівая вугру і вужу.

Паводле звілістасці рэчышча таксама названая і пруская рака *Wangr-ape «Звілістая рака», назва якой ад іншага кораня — балцкага *veng-[9] (да індаеўрапейскага *ṷe-n-g- «быць сагнутым»[10]).

Даўжыня 399[2] км, плошча басейна 15 700[2] км². Бярэ пачатак на Смаленскім узвышшы на паўднёвым усходзе Смаленскай вобласці. Сярэдні расход вады каля пасёлка Тваракава 84,8 м³/м[1].

Жыўленне ракі змяшанае: доля сцёку талых вод у сярэднім складае каля 60 %, больш за 30 % гадавога сцёку прыпадае на грунтавыя воды, каля 5 % — на сцёк дажджавых вод. Расход вады за 35 км ад вусця — каля 90[2] м³/с. Замярзае ў лістападзе — пачатку студзеня.

Даліна ракі пойменная, з шырынёй поймы 1—2 км, у ніжнім цячэнні — 3,5 км. Шырыня рэчышча ў ніжнім цячэнні — 70—80 м. Глыбіня ў межань на перакатах — 0,4-0,6 м, найбольшая на плёсах — 4 м. Сярэдняя хуткасць цячэння вады — 0,4—0,6 м/с.

На рацэ горад Юхнаў. У басейне ракі 213 азёр і вадасховішчаў агульнай плошчай 4,76 км²[1].

  1. а б в ГЭС 1989.
  2. а б в г ГЭС 1983.
  3. а б ГНР 2008.
  4. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 352.
  5. Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. — Москва, 1997. — С. 288—289.
  6. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 43—44.
  7. V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 31.
  8. Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. — Москва, 1997. — С. 286.
  9. V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 932, 949.
  10. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1148—1149.
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 443. — 538 с. — 100 000 экз.
  • Угра́ // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 495. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
  • Угра́ // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 465. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Угра́ // Географические названия Росии: Топонимический словарь: более 4000 единиц / Е. М. Поспелов. — М.: АСТ; Астрель, 2008. — С. 454. — 523 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-5-17-054966-5 (Аст), ISBN 978-5-271-20728-0 (Астрель). (руск.)
  • Угра́ // Энциклопедический географический словарь (руск.). — М.: РИПОЛ классик, 2011. — С. 696. — 800 с. — (Словари но­вого века). — 5 000 экз. — ISBN 978-5-386-03063-6.
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy