Перайсці да зместу

Уладзімір Нічыпаравіч Малін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Нічыпаравіч Малін
руск.: Владимир Никифорович Малин
Сцяг Сакратар па прамысловасці Цэнтральнага камітэта КП Беларусі
7 сакавіка 1947 — 1 снежня 1947
Папярэднік пасада адноўлена
Пераемнік Іван Тур
Сцяг Трэці сакратар Цэнтральнага камітэта КП Беларусі
26 жніўня 1943 — 7 сакавіка 1947
Папярэднік Уладзімір Ванееў
Пераемнік пасада скасаваная
Сцяг Сакратар па прамысловасці Цэнтральнага камітэта КП Беларусі
26 сакавіка 1941 — 26 жніўня 1943
Папярэднік пасада ўтвораная
Пераемнік пасада скасаваная
Сцяг Сакратар па прапагандзе і агітацыі Цэнтральнага камітэта КП Беларусі
6 чэрвеня 1939 — 26 сакавіка 1941
Папярэднік пасада ўтвораная
Пераемнік Цімафей Гарбуноў
Сцяг Першы сакратар Магілёўскага абласнога камітэта КП Беларусі
кастрычнік 1938 — чэрвень 1939
Папярэднік Марк Рэпінскі
Пераемнік Іван Макараў

Нараджэнне 11 (24) ліпеня 1906(1906-07-24)
Смерць 30 студзеня 1982(1982-01-30) (75 гадоў)
Партыя УКП(б) (з 1926)
Адукацыя
Узнагароды Медаль «За абарону Масквы»

Уладзі́мір Нічы́паравіч Ма́лін (11 (24) ліпеня 1906, п. Яконава Цвярской губерні, Расійская імперыя30 студзеня 1982, г. Масква) — савецкі партыйны дзеяч. Член партыі з 1926 года, член Цэнтральнай рэвізійнай камісіі КПСС (1956—1966). Сакратар ЦК КПБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР.

Скончыў Ленінградскі камуністычны універсітэт(1933), пасля на партрабоце.

У 1938—1939 гадах першы сакратар Магілёўскага абкама КП(б) Беларусі.

У 1939—1947 гадах сакратар ЦК КП(б) Беларусі, адначасова ў 1942—1944 гадах начальнік Палітупраўлення Цэнтральнага штаба партызанскага руху і намеснік яго начальніка. Старшыня Рэспубліканскага камітэта дапамогі па абслугоўванню хворых і параненых байцоў і камандзіраў. З жніўня 1943 па 1947 год 3-і сакратар ЦК КП(б) Беларусі.

У 1947—1949 гадах слухач курсаў перападрыхтоўкі пры ЦК УКП(б).

У 1949—1952 гадах сакратар Ленінградскага гаркама УКП(б).

У 1952—1954 гадах інспектар ЦК КПСС. Па некаторых дадзеных, пасля арышту А. М. Паскробышава выконваў яго абавязкі пры Сталіне[1].

У 1954—1965 гадах — загадчык агульным аддзелам ЦК КПСС.

У 1965—1970 гадах рэктар Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС.

З 1970 года на пенсіі.

Яго сын Б. У. Малін працаваў у НДІ-35[2].

Зноскі

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy