Умнак
Выгляд
Умнак | |
---|---|
англ. Umnak | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 2 000 км² |
Найвышэйшы пункт | 2 109 м |
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
53°13′26″ пн. ш. 168°25′55″ з. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Алеуцкія астравы |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Штат | Аляска |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У́мнак — гарысты востраў у Ціхім акіяне ў групе Лісіх астравоў (архіпелаг Алеуцкія астравы, штат Аляска, ЗША).
Плошча вострава — каля 2000 км²[1]. Найвышэйшы пункт (2109 м) — дзеючы вулкан Усявідава[1]. На востраве субарктычныя лугі і тундравая расліннасць.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Астравок Анангула каля ўзбярэжжа Умнака — найстаражытнейшае месца на Алеуцкіх астравах, населенае чалавекам. На самім востраве Умнак знаходзіцца старажытны археалагічны помнік Чалука, які, відавочна, належаў старажытным алеутам.
У 1759 годзе востраў адкрыты экспедыцыяй рускага мараплаўцы і даследчыка Сцяпана Глотава[2]. У 1768 годзе востраў даследаваны экспедыцыяй П. К. Крэніцына[3].
Зноскі
- ↑ а б БелЭн 2003.
- ↑ Глотов Степан (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- ↑ Креницын Петр Кузьмич (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Умнак // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 232. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Лисьи острова (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Глотов Степан (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі