Перайсці да зместу

ФК Макслайн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Макслайн
Заснаваны 2021
Горад Віцебск, Беларусь
Галоўны трэнер Віктар Пятрашка
Чэмпіянат Першая ліга
2023 5 месца
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Макслайн» — беларускі футбольны клуб з Віцебска. Гістарычна звязаны з рагачоўскім «Дняпром», з 2021 года выступае пад цяперашняй назвай, у 2023 годзе перабазаваўся ў Віцебск. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

У сярэдзіне 2010-х гадоў з рагачоўскім «Дняпром» стаў супрацоўнічаць Андрэй Іваненка, які заняў пасаду камерцыйнага дырэктара клуба. Яго намаганнямі былі зроблены значныя крокі для папулярызацыі: быў запушчаны клубны сайт, пачалі праводзіцца забаўляльныя мерапрыемствы на стадыёне. Адной жа з самых громкіх акцый стала заяўка ў склад каманды вядомага беларускага спевака Дзмітрыя Калдуна[1], які, аднак, так і не з’явіўся на полі. У маі 2015 года Іваненка пакінуў сваю пасаду ў клубе[2]. Пазней ён супрацоўнічаў з «Крумкачамі» і «Маладзечнам», а ў 2020 годзе вярнуўся ў Рагачоў, калі мясцовая каманда зноў стала выступаць у Другой лізе.

У пачатку 2021 года клуб канчаткова перайшоў у прыватнае валоданне Андрэя Іваненкі, ад спонсарства змяніў назву на «Макслайн». Узмацніўшы склад, рагачоўскі клуб у сезоне 2021 упэўнена перамог у Гомельскім дывізіёне, а ў плэй-оф Другой лігі дайшоў да фіналу, дзе ў дадатковы час саступіў «Астраўцу» (1:3). Другое месца дазволіла камандзе выйсці ў Першую лігу.

У сезоне 2022 «Макслайн» значна ўзмацніўся, запрасіўшы сярод іншых былога футбаліста зборнай Беларусі Сяргея Балановіча. Галоўным трэнерам каманды стаў малады Піліп Палякоў, але ўжо ў маі ён пакінуў клуб, і яго месца заняў Леанід Лагун. Рагачоўскі клуб добра пачаў сезон, але пазней шэраг няўдач адкінуў каманду ў сярэдзіну табліцы. У ліпені Лагун быў звольнены, а галоўным трэнерам быў прызначаны Юрый Пунтус. Пад яго кіраўніцтвам «Макслайн» здолеў вярнуцца ў барацьбу за выхад у Вышэйшую лігу. Разграміўшы ў перадапошнім туры «Астравец» (5:0), рагачоўская каманда забяспечыла чацвёртае месца і стыкавыя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць дзяржынскага «Арсенала», дзе перамагла (2:3, 3:1) і выйшла ў элітны дывізіён.

Аднак, 28 лістапада 2022 года на паседжанні Выканкама АБФФ клубу было адмоўлена ў допуску для праходжання ліцэнзавання на ўдзел у Вышэйшай лізе з-за таго, што клуб з’яўляецца членам федэрацыі меней за належныя два гады[3]. 30 лістапада АБФФ выпусціла афіцыйную заяву наконт адмовы[4]. 19 снежня 2022 года Арбітраж АБФФ адхіліў апеляцыю «Макслайна» на рашэнне выканкама, такім чынам яно стала канчатковым[5]. Неўзабаве клуб пакінуў галоўны трэнер Юрый Пунтус, які ўзначаліў наваполацкі «Нафтан».

У студзені 2023 года на паседжанні савета фундатараў і спонсараў клуба было вырашана, што «Макслайн» у сезоне 2023 прыме ўдзел у Першай лізе, пры гэтым перабазуецца ў іншы горад[6]. 2 сакавіка 2023 года клуб афіцыйна абвясціў, што пераязджае ў Віцебск[7]. Каманда паспела добра ўзмацніцца перад пачаткам сезона. Галоўным трэнерам стаў Глеб Кулебін, аднак ужо ў маі 2023 года пасля шэрагу няўдач ён быў звольнены, і неўзабаве «Макслайн» зноў узначаліў Юрый Пунтус. У ліпені 2023 года «Макслайн» пакінуў Андрэй Іваненка[8]. Клуб яшчэ спрабаваў змагацца за выхад у Вышэйшую лігу, але не здолеў вытрымаць канкурэнцыі з боку магілёўскага «Дняпра» і «Віцебска», у выніку скончыў сезон на 5-м месцы з 17.

Цяперашні склад

[правіць | правіць зыходнік]

Станам на жнівень 2024 года[9].

Паз. Імя Нар.
1 Беларусь Бр Арсеній Кудзін 1995
30 Беларусь Бр Павел Шчарбачэня 1996
3 Беларусь Аб Мікіта Кастамараў 1999
5 Беларусь Аб Артур Чудук 1996
15 Беларусь Аб Андрэй Альшанік 1999
19 Беларусь Аб Арцём Бруй 2003
23 Беларусь Аб Сяргей Балановіч 1987
35 Беларусь Аб Мікалай Золатаў 1994
7 Беларусь ПА Альфрэд Мазурыч (у арэндзе з «Нёмана») 2003
8 Беларусь ПА Сяргей Русак 1993
9 Беларусь ПА Андрэй Болван 2006
Паз. Імя Нар.
10 Беларусь ПА Андрэй Хачатуран 1987
11 Беларусь ПА Максім Амельянчук 2003
17 Беларусь ПА Мікалай Іваноў 2000
18 Беларусь ПА Уладзіслаў Жук 1994
25 Марока ПА Ясін Бара 1999
61 Расія ПА Аляксандр Стаўпец 1989
70 Расія ПА Цімур Пухаў 1998
88 Беларусь ПА Кірыл Кірыленка 2000
45 Беларусь Нап Дзяніс Казлоўскі 1993
92 Арменія Нап Давід Аршакян 1994
99 Расія Нап Міхаіл Маркін 1993

Трэнерскі штаб

[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2021 Другая — Гомельскі дывізіён (Д3) 1 14 12 1 1 62–11 37 1/32 фіналу
Другая — плэй-оф (Д3) 2 7 4 1 2 18–10 Выхад у Першую лігу
2022 Першая (Д2) 4 24 12 5 7 45–34 41 1/16 фіналу
Пераходныя матчы[A] 2 1 0 1 5–4 Выхад у Вышэйшую лігу
2023 Першая (Д2) 5 32 19 4 9 84–52 61 1/16 фіналу Нядопуск і заставанне ў Першай лізе
  1. Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць дзяржынскага «Арсенала», 14-й каманды Вышэйшай лігі 2022 (2:3, 3:1).

Галоўныя трэнеры

[правіць | правіць зыходнік]
  1. 2-лига. Анонс сезона. Побьет ли Колдун рекорд Хоттабыча? (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (29 красавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
  2. Иваненко покинул пост коммерческого директора рогачевского «Днепра» (руск.). by.tribuna.com.
  3. "Макслайн" не может играть в высшей лиге в сезоне-2023. Зачем было проводить "стыки"? (руск.). football.by (28 лістапада 2022). Праверана 4 снежня 2023.
  4. АБФФ о "Макслайне": "Данный клуб полностью не соответствует требованиям, предъявляемым к клубам высшей лиги" (руск.). football.by (30 лістапада 2022). Праверана 4 снежня 2023.
  5. "Макслайн" VS арбитраж — 0:1. Хроника борьбы Рогачева за элитную прописку (руск.). football.by (19 снежня 2022). Праверана 4 снежня 2023.
  6. "Макслайн" остается в первой лиге и переезжает в другой город (руск.). football.by (10 студзеня 2023). Праверана 4 снежня 2023.
  7. Теперь официально. "Макслайн" сменил Рогачев на Витебск (руск.). football.by (2 сакавіка 2023). Праверана 4 снежня 2023.
  8. Андрей Иваненко покидает пост директора "Макслайна": "Две хозяйки на одной кухне не уживутся" (руск.). football.by (7 ліпеня 2023). Праверана 16 лютага 2024.
  9. От "Энергетика-БГУ" и "Белшины" до дублей. Заявки команд первой лиги (сезон-2024) (руск.). football.by (5 красавіка 2024). Праверана 9 красавіка 2024.
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy