Перайсці да зместу

ФК Чэлсі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чэлсі
Chelsea FC.png
Поўная назва Футбольны клуб «Чэлсі»
(англ.: Chelsea Football Club)
Мянушкі Пенсіянеры (англ.: The Pensioners)[1]
Сінія (англ.: The Blues)[2]
Заснаваны 10 сакавіка 1905
Горад Лондан, Англія
Стадыён Стэмфард Брыдж, Лондан
Умяшчальнасць: 41 631
Уладальнік Тод Болі[d]
Прэзідэнт Тод Болі[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
2022/23 12 месца
Сайт chelseafc.com (англ.)
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Чэлсі» (англ.: Chelsea F.C.) — англійскі футбольны клуб з горада Лондан. Названы па імені лонданскага раёна Чэлсі, зблізку якога размешчаны хатні стадыён «Стэмфард Брыдж».

Заснаваны ў 1905 годзе і быў прыняты ў другі дывізіён Футбольнай Лігі 1 чэрвеня 1905 года. Хатні стадыён — «Стэмфард Брыдж», які адкрыўся ў 1877 годзе, каманда «Чэлсі» стваралася адмыслова для гульні на новым стадыёне.

Уладальнікам каманды да 25 мая 2022 года з’яўляўся вядомы расійскі бізнесмен Раман Абрамовіч. Заўзятары «Чэлсі» у сувязі з гэтым фактам нярэдка выконвалі песню «Калинка-малинка» падчас футбольных матчаў.

19 студзеня 2008 года Чэлсі атрымаў 300-ю перамогу ў Прэм’ер-лізе («Чэлсі» — «Бірмінгем Сіці» 1:0).

У 2012 годзе клуб святкаваў сваё найбольшае дасягненне  — перамогу ў Лізе чэмпіёнаў.

Асноўная форма — сінія кашулі і трусы з белымі гетрамі. Эмблема — цырыманіяльны сіні леў, трымальны кій; дадзеная версія эмблемы была прынятая ў 2005.

  1. Састарэлая мянушка, з 1952 года паступова выйшла з ужывання. Гэта мянушка з'явілася ў сувязі з тым, што на эмблеме клуба быў намаляваны ветэран Чэлсі у чырвоным камзоле.
  2. "Наша імя"(руск.). Афіцыйны сайт ФК «Чэлсі». 2008-05-28. Архівавана з арыгінала 20 ліпеня 2017. Праверана 2012-01-17.
  3. https://www.transfermarkt.com/-/mitarbeiterhistorie/verein/631
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy