Фалерыстыка
Фалерыстыка (грэч. Φάληρος = металічныя ўпрыгожыванні[1]) — дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая вывучае гісторыю сістэм узнагарод і самі ўзнагароды, што прызначаюцца для публічнага нашэння на шыі і на грудзях (ордэны, медалі, знакі адрознення, значкі, жэтоны і інш.). З пачатку 20 стагоддя існавала ў межах нумізматыкі і медальерства. Тэрмін «фалерыстыка» з’явіўся ў канцы 1930-х гадоў. У 1960-я гады пачалося вылучэнне фалерыстыкі ў асобную дысцыпліну. У 1980-х гадах выпрацоўваюцца новыя падыходы да аб’ектаў даследвання, вывучаюцца персанальныя комплексы ўзнагарод і звязаныя з імі дакументы (ордэнскія кніжкі, граматы, патэнты і інш.), павялічваецца роля пісьмовых крыніц, пашыраецца іх кола (пэўныя пытанні могуць вывучацца па фотаздымках, партрэтах і інш.), паслабляюцца сувязі з ваеннай гісторыяй. Таксама калекцыянаванне значкоў і розных нагрудных знакаў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 2 : М—Я. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2., С.536
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Фалерыстыка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн — С. 307. І. І. Сінчук