Перайсці да зместу

Фарысеі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Фарысеі — адна з трох старажытнаяўрэйскіх рэлігійна-палітычных плыняў (сект), якая ўзнікла ў эпоху росквіту дынастыі Макавеяў  (руск.) (каля 150 да н.э.).

Фарысеі выражалі інтарэсы пераважна сярэдніх слаёў насельніцтва і аказвалі вялікі ўплыў на народныя масы, а часам і ўзначальвалі народныя паўстанні супраць рымскага панавання ў I ст. да н.э. Сваім заняткам яны лічылі тлумачэнне і выкладанне біблейскіх законаў, таму іх называлі яшчэ кніжнікамі. Фарысеі вялі строга пурытанскі вобраз жыцця і карысталіся папулярнасцю ў народзе. У пытаннях унутранай палітыкі фарысеі заўсёды былі на баку народных нізоў і выступалі супраць памкненняў пануючага класа. Паколькі іх лозунгам было сцверджанне: «Закон для народа, а не народ для закона», народ ім давяраў і быў паслядоўнікам іх веравучэння, бо яны прызнавалі абавязковасць захавання ўсіх пастаноў старадаўніх законавучыцеляў і ўсіх старадаўніх народных звычаяў. На гістарычную арэну фарысеі выступілі ў часы жыцця іўдзейскага князя-першасвяшчэнніка Іаана Гіркана  (руск.) (каля 140 да н.э.). У канцы I ст. да н.э. у часы панавання Ірада Вялікага іх палітычная дзейнасць у грамадскім жыцці Іўдзеі спынілася, і ўсю сваю далейшую дзейнасць яны сканцэнтравалі на даследаванні рэлігійнага закону, працягваючы захоўваць уплыў у народных масах[1].

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 176. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy